Міява (, ) — горад у заходняй Славакіі на рацэ Міява каля падножжа Белых Карпат на поўначы Загорскай нізіны. Асаблівасцю Міявы з’яўляецца факт, што гэта адзіны раён Славакіі з перавагай лютэран.

Гісторыя Міява была заснавана ў 1586 годзе бежанцамі з паўднёвай Славакіі, якія ратаваліся ад турэцкага нашэсця. Пазней сюды прыйшлі перасяленцы з Оравы і Трэнчына. У XVIII стагоддзі ў горадзе ўзнікаюць шматлікія цэхі. У канцы XIX стагоддзя пачынаецца заняпад Міявы. Насельніцтва масава эмігруе ў ЗША, асабліва ў г. Літл Фолс. У 1937 годзе адкрыццё заводу арматуры змяняе эканамічную сітуацыю на больш спрыяльную. Актыўная індустрыялізацыя працягнулася і ў 1950-х.

Насельніцтва

Славутасці Лютэранская кірха Фарны касцёл

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Загор’е

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Славакіі