Прыгнечанасць (маркота; ) — адмоўнае афектыўнае пачуццё, што суправаджаецца зменай матывацыі і агульнай пасіўнасцю паводзінаў. Суправаджаецца асабіста цяжкімі і пакутлівымі перажываннямі (роспач, смутак і туга). Выклікае думкі аб уласнай адказнасці за непрыемныя і цяжкія падзеі ў асабістым жыцці і жыцці блізкіх людзей. Валявая дзейнасць і самаацэнка рэзка зніжаюцца. Бывае праявай душэўнай хваробы (дэпрэсія).
Для збавення ад лёгкай формы дэпрэсіі дастаткова высыпацца, займацца спортам, імкнуцца больш часу праводзіць на вуліцы і ў коле сяброў. Пры больш цяжкіх формах неабходна звяртацца да спецыяліста.Як справіцца з дэпрэсіяй