Шнэк (ад «слімак»): механізм для перамяшчэння або перамешвання сыпкіх, вадкіх і цестападобных матэрыялаў, рабочы орган якога — вінтавы ротар (вал з непарыўнай вінтавой лопасцю ці з некалькімі лопасцямі).
Шнэк выкарыстоўваецца як самастойны механізм або як складовая частка машын і прыстасаванняў (напрыклад, снегаўборачных машын шнэкаротарнага тыпу, вінтавых канвеераў).
Выкарыстоўванне У збожжаўборачных камбайнах двайны шнэк служыць для перасоўвання збожжа ад жаткі да нахільнай камеры У мясарубках шнэк служыць для перасоўвання мяса і іншых прадуктаў да нажа
Гл. таксама
Свердзел
Літаратура
Шнек // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў Катэгорыя:Рухачы