Ясяне́ц (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на поўнач ад Баранавіч, ля ракі Сэрвач.

Гісторыя Будаўніцтва царквы Святога Мікалая ў маёнтку Ясянец фундаваў у 1638 годзе мазырскі мечнік Рыгор Война-Ясянецкі разам з жонкай Хрысцінай з Улатоўскіх. Згодна з візітацыяй 1680 года, святыня была драўляная і мела ўсё неабходнае начынне.

У першай палове 1880-х гадоў сяло Ясянец (яно ж Паручын) у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 35 двароў, 350 жыхароў, дзейнічалі 2 царквы, капліца, школа.

У 1897 годзе дзейнічалі царква, царкоўна-прыходская школа, вадзяны млын.

У пачатку XX стагоддзя 31 двор, каля 170 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор, 2 жыхары).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва 21 двор, 171 жыхар (1897) 225 жыхароў (1939) 221 жыхар (1970) 57 двары, 74 жыхары (1998)

Славутасці Рэшткі сядзібы Верашчакаў. Крыніца «Ясянец». Ліпа драбналістая «Ясянецкая» — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння (каля паўночнай ускраіны вёскі).

Страчаная спадчына

Сядзібны дом. Свята-Мікалаеўская царква (1638).

Вядомыя асобы Яўхім Храптовіч (1729—1812) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні канцлер вялікі літоўскі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна