Свята-Ільінская царква — царква ў імя святога прарока Іліі знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя Пабудавана ў 1910—1914 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Асновай падоўжана-восевай кампазіцыі з'яўляецца кубападобны аб'ём малітоўнай залы, накрыты 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Па восі захад-усход да яго далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай шатровай з галоўкай вежай-званіцай і паўкруглая апсіда. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход аформлены магутным арачным парталампад 2-схільным пакрыццём.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — 234 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Любча Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1914 год у Беларусі