Акністэ () — горад у паўднёвай Латвіі на мяжы з Літвой. Горад знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Селонія. Праз горад цячэ рака Дзіенвідсусэя. Насельніцтва горада налічвае 1237 чалавек.
Гісторыя У гістарычных крыніцах Анікстэ ўпершыню згадваецца ў 1298 годзе. З XVII стагоддзя горад увайшоў у склад ВКЛ, а потым у Рэч Паспалітую. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Анікстэ трапілі ў склад Расійскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны паселішча апынулася ў складзе Літвы, але ў 1921 г. было абменена на Палангу.
Падчас Другой сусветнай вайны паселішча было занятае нямецкімі войскамі, якія ўчынілі масавае забойства яўрэйскага насельніцтва 18 ліпеня 1941 годаAkniste Killings and Graves на Rumbula.org.
У 1991 годзе Анікстэ атрымала статус горада. Насельніцтва
Спасылкі
Афіцыйны сайт Акнісцкага края Інфармацыя пра Акністэ ў тапанімічнай базе даных
Катэгорыя:Гарады Латвіі Катэгорыя:Екабпілскі край Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1991 годзе