thumb|350px|Тэрыторыя распаўсюджання старажытнабалцкіх гідронімаў Го́лядзь — зніклы балцкі народ, які ў XI—XII стст. жыў па верхнім цячэнні Пратвы (на тэрыторыі сучасных Маскоўскай і Калужскай абласцей), паміж прышлымі вяцічамі і крывічамі.
Гісторыя Упершыню згадана пад 1058 годам, калі яе перамог вялікі князь кіеўскі Ізяслаў Яраславіч. Каля 1147 года на голядзь хадзіў чарнігаўскі князь Святаслаў Ольгавіч. Да канца XII стагоддзя голядзь цалкам асімілявана славянамі, галоўным чынам вяцічамі.
Мяркуецца, што продкамі голядзі, магчыма, былі галінды, якія жылі ў балтыйскім рэгіёне, згадваюцца ў II стагоддзі Клаўдзіем Пталамеем і далі назву вобласці Галіндыі ва Усходняй Прусіі, у раёне Мазурскіх азёраў.
Назва Назва голядзь паходзіць ад назвы прускіх галіндаў. Назва галіндаў найімаверней гідранімічнага паходжання, ад назвы краю *Galinda (Галінда), якая ад назвы не захаванай да сёння рачной назвы тыпу *Galinda.
У рачной назве Галінда корань Gal- звязаны з балцкім гняздом каранёў gal- : gel- : gil- з семантыкай глыбіні, паглыбленасці. Адсюль літоўскае galvis «сажалка на месцы старога рачнога рэчышча», gelmė «глыбіня», gilus «глыбокі»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 239..
Той жа корань Gal- і ў яцвяжскай назве ракі (у басейне Нарава), з другой асновай -da ад яцвяжскага *udā «вада, рака»K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100..
У галіндскай назве корань пашыраны пашыральнікам -nd-, які таксама ў літоўскіх гідронімах тыпу Gilandė, Krūvanda, Tarandė. Ён выкарыстоўваецца ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (lask-ioti «боўтацца, матацца» — lask-ind-a «абадранец»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 101—102..
Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Натангія (іншая з прускіх земляў), Нальша, Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890., СеліяТопоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482., ЛатыгольK. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507., імаверна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Nat-ang-, Nal-š-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Lat-, Liet-(u)v-Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 221—232, 295, 319.. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).
Тапаніміка У цяперашні час у Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці існуе сяло з назвай Голядзі.
Крыніцы
Літаратура Третьяков П. Н. Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. — М., 1966
Катэгорыя:Усходнія балты Катэгорыя:Старажытныя народы Расіі Катэгорыя:Гісторыя Смаленскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Маскоўскай вобласці