Хадэрслеў () — горад і порт у Даніі ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Ютландыя. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд (), за 14 км ад праліва Малы Бельт. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны (вобласць Паўднёвая Данія). Насельніцтва чал. (1 студзеня 2006)Nyt fra Danmarks Statistik (5 лютага 2007) .
Гісторыя Першая згадка пра Хадэрслеў датуецца 1228 годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны вікінгамі не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў 1292 годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У 1327 годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак Хадэрслеўхус. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.
thumb|злева|Кафедральны сабор у Хадэрслеве — узор цаглянай готыкі
У наступныя стагоддзі горад квітнеў. Быў пабудаваны гатычны сабор і другі замак Хансбарг (спалены ў 1644 годзе) на ўзор замка Кронбарг. З-за чумы ў Капенгагене кароль Крысціян IV ажаніўся ў Хадэрслеве.
У XVI стагоддзі горад стаў адным з першых месцаў у Скандынавіі, дзе пачало распаўсюджвацца лютэранства.
З 1864 года Хадэрслеў належаў Прусіі, а таксама Паўночнагерманскаму саюзу, з 1871 года ўваходзіў у склад Германскай імперыі. У 1920 годзе па выніках плебісцыту ў Шлезвігу паўночная яго частка разам з Хадэрслевам перайшла да Даніі (61,4 % жыхароў горада выказаліся за далучэнне да Даніі, 38,6 % за тое, каб застацца ў складзе Германіі)Вынікі плебісцыту 1920 года .
Эканоміка Хадэрслеў — гандлёвы цэнтр, порт. У горадзе размешчаны прадпрыемствы гарбарнай прамысловасці, машынабудавання, піваварныя заводы, адна з найвядомых у Еўропе, яхтавая верф «X-Yachts».
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite
Спасылкі
http://www.nyhaderslev.dk/
Катэгорыя:Гарады Даніі