Заходне-Задунайскі край () — статыстычны (NUTS 2) рэгіён Венгрыі, які ўключае медзье Дзьёр-Мошан-Шопран, Ваш, Зала. Мяжуе з Аўстрыяй, Славакіяй, Славеніяй і Харватыяй, таму лічыцца «варотамі на Захад».

Плошча рэгіёна складае 11 209 км². (шосты па плошчы рэгіён Венгрыі). Насельніцтва — 994 698 чалавек (даныя 2011 года).Насельніцтва Венгрыі Узровень беспрацоўя ў 2001 годзе складаў 4,1 %.

Рэгіён мае кваліфікаваную рабочую сілу. Найбольш развітыя галіны: машынабудаванне, лёгкая прамысловасць і харчовая прамысловасць. Медзье Дзьёр-Мошан-Шопран лічыцца адным з самых прывабных для інвеставання.

Асноўныя значныя гарады — Дзьёр і Шопран.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэгіёны Венгрыі