Далмацыя () — правінцыя Рымскай імперыі, назва якой, відаць, паходзіць ад назвы ілірыйскага племя далматаў, якое жыло на ўсходнім узбярэжжы Адрыятычнага мора ў 1 тысячагоддзі да н.э.
Гісторыя
Рэгіён быў паўночнай часткайThomas Kelly Cheyne and John Sutherland, BlackEncyclopaedia Biblica: A Critical Dictionary Ілірыйскага царства з IV стагоддзя да н.э. да пачатку Ілірыйскіх войнаў у 220 годзе да н.э. і 168 годзе да н.э., пасля якіх Рымская рэспубліка стварыла свой пратэктарат на поўдзень ад рэкі Нератва. Вобласць, размешчаная на поўнач ад Нератвы была паступова ўключана ў склад пратэктарата, да афіцыйнага заснавання рымскай правінцыі Ілірык у 32 — 27 гадах да н.э.
З часам Далмацыя становіцца часткай рымскай правінцыі Ілірык. Паміж 6 і 9 гадамі н.э. далматы сумесна з пананійцамі падымаюць серыю мецяжоў, якія былі падушаны, і ўжо ў 10 годзе н.э. Ілірык падзелены на дзве правінцыі Панонію і Далмацыю.
Тэрыторыя Далмацыі ўключала ўсё Дынарскія Альпы і значную частку ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора. Правінцыя была радзімай рымскага імператара Дыяклетыяна, які пабудаваў палац у СалонеC.Michael Hogan, «Diocletian’s Palace», The Megalithic Portal, Andy Burnham ed., Oct 6, 2007.
Гісторык Тэадор Момзен пісаў у сваёй працы «Правінцыі Рымскай імперыі», што ўся Далмацыя была цалкам латынізавана да IV стагоддзя н.э. Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі (у 476), рэгіёнам кіравалі готы, але ўжо ў 535 годзе Юстыніян I далучыў Далмацыю да Візантыйскай імперыі.
Гл. таксама Далмацыя Гісторыя Далмацыі Рымская правінцыя
Крыніцы
Спасылкі croatia-in-english.com — Карта euratlas.com — Карта
Катэгорыя:Далмацыя Катэгорыя:Гісторыя Харватыі Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Чарнагорыі Катэгорыя:Гісторыя Албаніі Катэгорыя:Гісторыя Славеніі Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны