Жабы, Жаб’е — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км на паўднёвы захад ад горада Ганцавічы, за 2,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Боркі, каля балота Качай. Адносіцца да басейна ракі Цна.
Плошча паверхні 0,011 км², даўжыня 0,2 км, шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
Возера акружана шырокай забалочанай поймай, да якой прылягаюць забалочаныя лугі з рэдкім хмызняком. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком, месцамі лесам, пераважна забалочаныя. Зарастае істотна.
Спасылкі Ліст карты N-35-113 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці)