Серабраніца — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Хлупін. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме). Уваходзіць у склад Нацыянальнага парка «Прыпяцкі».
З'яўляецца возерам старычнага тыпу. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Мясцовасць нізінная, месцамі балоцістая, часткова пад хмызняком.
Спасылкі Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці