Івашка Яцкевіч Улады́ка () — вялікалітоўскі дыпламат. Пісар гаспадарскі. Цівун віленскі (зг. 1496), дзяржаўца маркаўскі (зг. 1496).
У літаратуры даюцца розныя варыянты імя па бацьку — Яськавіч, Ясковіч, Яцкавіч і іншыя.
Вядомы з 1483 года як пісар Канцылярыі вялікага князя Казіміра, падпісваўся «Ивашко Яцкевич Владыка, писарь». Потым служыў у Канцылярыі і пры вялікім князю Аляксандры. У лістападзе—снежні 1492 года «писарь Иван Владычка Яцкович» удзельнічаў у вялікалітоўскім пасольстве ў Маскву, якое паведамляла пра заняцце бацькоўскага стальца вялікім князем Аляксандрам і перадавала скаргі на памежныя крыўды маскоўскіх падданых. Тады Івашку Уладыку было даручана весці перамовы з дзякам .Памятники дипломатических отношений Московского государства с Польско-литовским (1487—1533) // Сборник Императорского Российского Исторического Общества. — СПб., 1882. Т. 35. — С. 70, 72-78.
Таксама вядома прыходна-расходная кніга «писаря господарского Ивашки Яцковича» на збор гаспадарскай даніны з Задзвінскіх воласцей і расход гэтых грошай, скончаная 21 сакавіка 1496 года. Паводле Юзафа Вольфа, апошняя згадка Івашкі Уладыкі тычыцца 1499—1500 гадоў, Аляксандра Груша адзначае, што Івашка не жыў ужо ў ліпені 1499 года, таксама вядомы прывілей вялікага князя Аляксандра ад 22 снежня 1500 года пану Андрэю Дрожчы на Рымавідаўскі дварэц па Івашку Уладыку як нябожчыкуLM-5 — Vilnius, 2012. — p. 153—154..
Атрымаў ад гаспадара Рымавідаўскі («Римовидовский») дварэц у Поразаве Ваўкавыскага павета. Большасць астатніх яго ўладанняў было ў Маркаўскім, Менскім і Лагойскім паветах — людзі на рацэ Волме ў сяле «Завидчичи», купленыя ў князя Сямёна Чартарыйскага ў 1493 годзе сяло Сялец і палова Калодзезяў, купленае сяльцо Прылеп, двор «Гоголица» з людзьмі на рацэ Качыне. У 1493 годзе прадаў двор Гаголіца з людзьмі і сенажацямі на рацэ Качыне, у тым ліку набытымі ў менскіх мяшчан і іншых асоб, пісару гаспадарскаму Федку Рыгоравічу.
Быў жанаты з княжной Марыяй, дачкой князя Васіля Збаражскага. Пра іх нашчадкаў Юзаф Вольф нічога не паведамляе. Вядома дачка Ганна, да 1512 года была ўжо ў шлюбе з князем Васілём Іванавічам Саламярэцкім.
Сярод пісараў гаспадарскіх двое мелі мянушку або прыдомак «Уладыка» — Федка, сучаснік, і Аляксандр, у сярэдзіне XVI ст., — магчыма, сваякі або нашчадкі Івашкі Уладыкі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісары гаспадарскія Івашка Яцкевіч Катэгорыя:Цівуны віленскія Катэгорыя:Старосты маркаўскія