Сцяг Браслава — сцяг горада Браслаў і Браслаўскага раёна.

Апісанне Сцяг Браслава ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне знаходзіцца блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/3 шырыні палотнішча, у цэнтры якой — выява герба горада Браслава.

Гісторыя Герб і сцяг Браслава зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. № 36 .

Гл. таксама Герб Браслава

Катэгорыя:Браслаў Катэгорыя:Браслаўскі раён Браслаў