Доўгая Тоня — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 18 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 2,6 км на поўдзень ад вёскі Князь-Бор. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).
Возера старычнага тыпу. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком. Злучана шырокай пратокай на паўднёвым усходзе з Прыпяццю, вузкай пратокай на захадзе з возерам Балкі.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, лінь, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Спасылкі Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці