Пятрэ́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на поўнач ад Баранавічаў.

Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва 26 двароў, 298 жыхароў (1897) 49 двароў, 420 жыхароў (1909) 54 дамы, 251 жыхар (1921) 412 жыхароў (1939) 356 жыхароў (1959) 278 жыхароў (1970) 74 двары, 87 жыхароў (1998) 43 гаспадаркі, 76 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы Іван Пятровіч Першукевіч (1912—1980) — чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна