Фракі́йская мова — адна з моў індаеўрапейскай сям'і моў, у старажытныя часы распаўсюджаная на поўдні Усходняй Еўропы ў гістарычным рэгіёне Фракія, які ахопліваў сучасныя Балгарыю, Паўночную Македонію, еўрапейскую частку Турцыі, а таксама паўднёвы ўсход сучаснае Румыніі (Дабруджа) і некаторыя часткі Грэцыі і Сербіі; была распаўсюджана сярод гістарычнага этнасу фракійцаў. Раннім Сярэднявеччам датуецца смерць мовы.
Даведзены індаеўрапейскі характар мовы, аднак не ўсталяваная яе дакладная класіфікацыя сярод індаеўрапейскіх моў. Як і іншыя падобныя старажытныя мовы Балканскага паўвостраву, фракійская мова часта аб'ядноўваецца пад паняццям палеабалканскія мовы, які не з'яўляецца генетычным аб'яднаннем і ўключае толькі шэраг некласіфікаваных індаеўрапейскіх моў рэгіёна.
Мова вядомая толькі дзякуючы досыць абмежаванаму корпусу пісьмовых помнікаў, які ўключае ў сябе серыю глосаў у старажытнагрэчаскіх крыніцах і некалькі надзвычай кароткіх надпісаў. Граматыка мовы дагэтуль не рэканструяваная, часам да фракійскай мовы адносяць словы няяснай этымалогіі балгарскай і румынскай моў.
Гісторыя Фракійцы згадваюцца ўжо ў часы Гамера як саюзнікі траянцаў, пазней сведчанні Герадота згадвалі фракійцаў як другі паводле колькасці народ пасля індыйцаў. У V ст. да н.э. фракійцам удалося стварыць уласную дзяржаву, якая, аднак ужо ў наступным стагоддзі была заваявана македонцамі. Пачынаючы з II ст. да н.э. Фракію пачынаюць паступова заваёўваць рымляне.
Прыкладна не пазней за V ст. н.э. большасць фракійцаў зведала раманізацыю або элінізацыю (моўную асіміляцыю з пераходам на лаціну або грэчаскую мовы). Іншыя звесткі падаюць поўнае выцясненне фракійскай мовы на перыяд VI ст. н.э., што адбывалася дыялектамі славян, якія на той час перасяліліся ў Фракію. У якасці доказу на карысць асіміляцыі фракійцаў славянамі, а не ранейшымі грэкамі, разглядаецца тое, што назва балгарскага Плоўдзіву ўзыходзіць да фракійскага Pulpuldeva, а не да старажытнагрэчаскага Φιλιππούπολις. Некаторыя лінгвісты таксама дапускаюць мажлівасць існавання фракійскага субстрату ў румынскай мове.
Класіфікацыя На цяперашні час агульнапрызнаным з'яўляецца індаеўрапейскі характар фракійскай мовы, аднак не ўсталяванае яе дакладнае месца сярод іншых моў гэтай сям'і.
Адной з найбольш распаўсюджаных гіпотэзаў класіфікацыі фракійскай мовы адносна іншых індаеўрапейскіх з'яўляецца гіпотэза аб утварэнні асобнай галіны з фракійскай і дакійскай моў (апошняя была ў асноўным распаўсюджаная да раманізацыі сучаснае Румыніі і Малдовы на тэрыторыі гэтых сучасных краін). Раней таксама ставіліся спробы па выяўленні асаблівых сувязяў між фракійскай мовай і іншай індаеўрапейскай мовай няяснай класіфікацыі — фрыгійскай, аднак на цяперашні час гіпотэза аб фрака-фрыгійскіх сувязях у асноўным адхіленая. Існуюць таксама гіпотэзы аб паходжанні фракійскай мовы як даччыннай мовы адносна дакійскай.
Прадстаўленыя таксама гіпотэзы аб фрака-ілірыйскіх сувязях і гіпотэзы, паводле якіх фракійская мова з'яўлялася асобнай галіной у складзе індаеўрапейскай сям'і моў (для параўнання, падобная класіфікацыя прынятая для албанскай і армянскай моў). Высоўваюцца гіпотэзы, паводле якіх мяркуецца пра паходжанне Албанскай мовы з ілірыйскай мовы з фракійскім уплывам або непасрэдна з фракійскай. На думку балгарскага лінгвіста У. Георгіева, дакійская, фракійская і Албанская мова ўтвараюць уласную галіну ў складзе індаеўрапейскіх моў.
Тым не менш, у сувязі з вельмі маленькай ступенню пісьмовай фіксацыі дакійскай, ілірыйскай і фрыгійскай моў дадзеныя гіпотэзы з'яўляюцца малаабгрунтаванымі. Іншыя пункты гледжання адмаўляюць гэтыя гіпотэзы паводле іншых крытэраў: так, гіпотэза фрака-ілірыйскіх сувязяў крытыкуецца ў сувязі з мажлівым узаемным уплывам дзвюх моўHemp, Georgiev, et al..
Пастулююцца сувязі меркаванае фрака-дакійскай галіны з Албанскай, старажытнагрэчаскай або балтыйскіміHolst (2009):66. мовамі. Прапаноўваліся гіпатэтычныя сувязі фракійскай мовы з іншай палеабалканскай мовай, пеанійскай, што, аднак, таксама з'яўляецца сумніўным праз слабую зафіксаванасць апошняй.
Румынскім лінгвістам С. Алцяну была высунутая гіпотэза, паводле якой дакійская і фракійская мова першапачаткова з'яўляліся «кентумнымі» мовамі, пасля чаго абедзве мовы зазналі сатэмізацыю.
На падставе пэўных паралеляў у тапаніміцы высоўвалася гіпотэза аб збліжэнні з фракійскай мовай балтыйскіх моў, на карысць чаго выступаў, у прыватнасці, Э. Палямэ. Гіпотэзы цесных генетычных сувязяў між балтыйскімі мовамі і фракійскай, ілірыйскай і шэрагам іншых моў Балканаў прытрымліваўся савецкі даследчык балтыйскіх моў У. Тапароў.
Даследаванне На цяперашні час у распараджэнні даследчыкаў знаходзіцца мала сведчанняў фракійскай мовы, асноўныя захаваныя пісьмовыя помнікі мовы ўяўляюць сабою кароткія фразы з некалькіх словаў, дэшыфроўка якіх не можа быць цалкам дакладнай. Некаторыя з гэтых сведчанняў могуць адлюстроўваць уласныя імёны або магічныя формулыOlteanu et al.. Фракійская мова запісвалася грэчаскім алфавітам, вядомыя лацінскія надпісы пазнейшых перыядаў. Першыя помнікі фракійскай мовы ўзыходзяць да V ст. да н.э., існуе 80-90 глосаў у Гесыхіюса і Фоцыя, з якіх каля 30 лічацца дакладна фракійскімі.
Захаваныя лексемы фракійскай мовы сведчаць на карысць прыналежнасці фракійскай мовы да індаеўрапейскай сям'і моў, пры гэтым у іх складзе фракійская належала да г.зв. «сатэмных» моў — моў, у якіх праіндаеўрапейскія палатальныя зычныя далі рэфлексы ў выглядзе свісцячых (да сатэмных індаеўрапейскіх моў адносяцца, напрыклад, славянскія мовы). Акрамя вышэйзгаданых сведчанняў, звесткі пра фракійскую мову адшукваюцца дзякуючы асабістым імёнам, тапонімам (у тым ліку аронімам і гідронімам), назвам раслін, імёнам божастваў і невялікім корпусам лексемаў, якія прыводзіліся ў старажытнагрэчаскіх тэкстах як спецыфічна фракійскія. Шэраг іншых лексемаў прасочваецца ў старажытнагрэчаскіх тэкстах, дзе гэтыя лексемы не памянёныя ў якасці фракійскіх, або праз мясцовыя тапонімы і ўласныя імёны. Ніжэй прыведзеныя некаторыя ўзоры фракійскіх лексемаў, атрыманыя праз уласныя імёны, або знойдзеныя непасрэдна з улікам кагнатаў (роднасных словаў аднаго паходжання) іншых індаеўрапейскіх моў і пералікам субстратных словаў сучасных моў рэгіёна. Некаторыя з гэтых лексемаў могуць мець неіндаеўрапейскае паходжанне.
Зафіксаваная форма Пераклад Этымалогія Кагнаты alopekis крышка, вечка asa бесійская назва падбелу aspios, esvas, asbe-, конь PIE *h₁éḱwos (тое ж), авест. aspa, (тое ж), , пруск. aswinan «кабылінае малако», «жарабец», дыял. ešvà «кабыла». bolinthos бык PIE *bʰel-, «набухаць» «бык», , тое ж (дыскусійна)bria мястэчка PIE *wriyeh₂ або *gʷer- «моцны» мікенск. rijo «мыс», , тое ж, тах. А. ri, тах. B rīye «мястэчка»; «моцны».bríloun цырульнік PIE *bʰrī-l- ст.-слав. briti «галіць», «разбураю», «церці, крышыць», альб. brej, brêj «грызьці», санскр. bhrīn.anti «шкодзяць», лет. briauna «вастрыё [нажа]».bríza пшаніца, жыта 1) PIE *wrīǵʰ- або *breǵʰ- баўг. brica (назва гатунку зерневай расліны), санскр. vrīhis «рыс», (назва віду травы).brynchos назва музычнага інструменту PIE *bʰrm-kos -brytos, bryton, brutos, bryttion ячменевае піва PIE *bʰrūto- анг. broth «пахлёбка»; сяр.-верх.-ням. briu, альб. bruz «сіні, блакітны», brumë «цеста», «бровар», лац. defrutum «звараны», стар.-грэчаск. apéphrysen «бурліць», санскр. bhurati «дрыжыць».deiza, disza, diza, dizos умацаванае паселішча PIE *dʰeigʰ- «мясіць гліну» стар.-грэчаск. teichos «сцяна», авест. daeza (тое ж), анг. dough «цеста». dinupula, *sinupyla (рэканструяваная форма) дзікі гарбуз лет. šúnobuolas (тое ж), альб. thënukël «кізіл», баўг. dinja «дыня», «гарбуз». embades боты альб. mbath (тое ж), ст.-верх.-ням. ambahte «староста». génton мяса PIE *gʷʰento- «біць, рэзаць» лац. fendere «біць, штурхаць», «баявы», альб. gjuaj «пераследваць, паляваць», вал. gwannu «закалоць», стар.-грэчаск. theínein «біць, забіваць», «б'ю», санскр. hánti «б'е, забівае», hatyá (тое ж), гецк. kuenzi «б'е», ст.-слав. žętva «ураджай, жніво, ужынак», žęteljĭ «жнец». germe «цёплы» PIE *gʷʰer-, тое ж стар.-грэчаск. thermos (тое ж), лац. formus (тое ж), «цёплы, гарачы», «цёплы», пруск. gorme «цеплыня», альб. zjarm, zjerm (мн. л., дыял.), zjermë, zjarme «агонь», лет. garmėti «акунуцца, апусціцца». kalamindar платан kemos назва віду фруктовага дрэва ktistai (мн. л.) людзі ва ўстрыманні, манахі manteia шаўкавіца (дыскусійна) ілірыйск. mantía, альб. mandë (гескі дыялект), альб. mën, man «ягада, шаўкавіца». mendruta мёзская назва бурака або чамярыцы чорнай mezēnai (а таксама атрыманае mezēna) «вершнік, конь» адпаведна альб. mëz «жарабя», рум. mânz (тое ж), месапск. Menzana. para, pera, peron мястэчка санскр. pura «горада, горад», альб. pjerr «згінаць, схіляць», пруск. pera «сукупнасць», peroni «грамада», лет. pilis «замак». rhomphaia дзіда, меч (пазнейшае) альб. rrufë, rrufeja «пярун, маланка, бліскавіца», баўг. roféja, rufija (дыял., тое ж), лац. rumpere «разбіваць, ірваць», ст.-анг. reofan (тое ж). sica назва кароткай колючай зброі, таксама згадваецца як ілірыйская лексема PIE *sek- «рэзаць» альб. thikë (тое ж, ранейшая рэканструяваная форма — *sica), лац. secula «серп», ст.-анг. sagu «піла», арм. şiş «кінжал, шампур», польск. siekać «сячы», лет. seikėti «мерыць». skálmē нож, меч PIE *skolmeh₂ ст.-сканд. skalm «нож, кароткі меч», альб. shkallmë «меч, нож». skárke манета PIE *skerg- «звінець, бражджаць» ст.-сканд. skark «шум», санскр. Sanskrit kharjati «рыпець», лет. skarda «волава». spinos від камянёў альб. finjë (< пр.-альб. *spinā) «мыльная пена» titha з выразу Diana Germetitha «Дыяна цеплагрудая» грудзі (некаторыя этымалогіі) стар.-грэчаск. titthos (тое ж), лац. *titia (тое ж), альб. thitha «саскі», баўг. tsitsa (тое ж), рум. ţâţă (тое ж) torelle плач альб. torrë «дурны» (гескі дыялект) zalmós, zelmis скура PIE *ḱelm-, *ḱolm- «шлем», альб. thelmë «ануча, павязка», лет. šálmas, пруск salmis «шлем», ст.-слав. šlĕmъ (тое ж), санскр. śárman «вечка, крышка» zeira, zira назва віду вопраткі zelas віно PIE *ǵʰēlo- ст.-макед. kalithos (тое ж), санскр. hālā (назва віду алкагольнага напою), альб. dhallë «кіслае малако», стар.-грэчаск. khális «віно», , (тое ж) zetraía гаршчок PIE *ǵʰeutr- стар.-грэчаск. khútra «міска» zibythides арыстакратыя лет. žibut «светлы», баўг. šibam «біць, хвастаць», альб. thupër, геск.thupën «палка».
Іншай важнай крыніцай фракійскіх лексемаў лічацца археалагічныя сведчанні апісанняў г.зв. фракійскага вершніка — персанажа фракійскага эпасу, якія адшукваюцца па ўсёй Фракіі. На падставе існых дадзеных, а таксама кагнатаў іншых індаеўрапейскіх моў, мяркуецца, што ў фракійскай мове значэнне «конь», хутчэй за ўсё, перадавалася словам mezēna (< PIE *mend-); акрамя таго, большасць даследчыкаў фракійскай мовы прыходзяць да высновы аб існаванні ў мове сінанімічных формаў aspios, esvas, asb-, якія ўзыходзяць да PIE *ekwo і, зыходзячы з адпаведнасці свісцячага фракійскага праіндаеўрапейскай палатальнай, сведчаць на карысць існавання ў гэтай мове сатэмізацыі — гэтыя формы атрыманыя праз старажытныя пісьмовыя сведчанні Outaspios і Utaspios, якія, імаверна, з'яўляліся часткай тэкстаў адпаведнае тэматыкі. На падставе праіндаеўрапейскага *ud- і некаторых іншых фракійскіх элементаў фармант Ut- трактуецца са значэннем «наверх, дагары»Georgiev, Olteanu et al.. У сваю чаргу, значэнне іншых лексемаў можа хістацца (напрыклад, дыскусійнае значэнне выразу Germetitha) або не з'яўляцца кагнатамі іншым індаеўрапейскім мовам нягледзячы на зненшяе падабенства лексемы.