Дзі́кае — возера ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, за 13 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Глуск, за 3 км на ўсход ад пасёлка Кіраўскае, побач з балотам Дзікае. Адносіцца да басейна ракі Ліса (левы прыток Пцічы).
Плошча паверхні каля 0,28 км², даўжыня 0,59 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня 1,2 м, сярэдняя 0,46 м. Даўжыня берагавой лініі 1,64 км. Аб’ём вады 0,13 млн м³. Берагі нізкія, тарфяністыя. Месцамі параслі хмызняком, на захадзе забалочаныя. Дно возера тарфяністае, выслана сапрапелем. Злучана ручаём з сістэмай меліярацыйных каналаў і каналам з ракой Ліса. Вакол возера асушанае тарфяное балота.
Літаратура — С. 114. Ліст карты N-35-118. Выданне 1981 г.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Глускага раёна