Землетрасенне ў Кентэрберы 4 верасня 2010 года, таксама вядомае як «землетрасенне ў Крайстчэрчы», «землетрасенне ў Дарфілдзе» — моцнае землетрасенне магнітудай 7,1 у рэгіёне Кентэрберы, на Паўднёвым востраве Новай Зеландыі, якое адбылося 4 верасня ў 4 гадзіны 35 хвілін па мясцовым часе (UTC+12). Інтэнсіўнасць землетрасення ацэньвалася ў X балаў па шкале Меркалі. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 40 км на захад ад Крайстчэрча, каля гарадка Дарфілд. Гіпацэнтр знаходзіўся на глыбіні 11 км. Абйшлося без цунамі, бо эпіцэнтр знаходзіўся на сушы, удалечыні ад узбярэжжа.

Разбуральныя паўторныя падземныя штуршкі працягваліся і ў 2011 годзе. Наймацнейшы з іх, магнітудай 6,3, здарыўся 22 лютага 2011 года, і адчуваўся ад Інверкаргіла да Уэлінгтана. Тады загінулі 185 чалавек.

У выніку землетрасення 2010 гады пацярпелі больш за 100 чалавек, два чалавекі атрымалі цяжкія раненні. Ахвяр удалося пазбегнуць. Больш за палову будынкаў і збудаванняў у Крайстчэрчы і яго наваколлях атрымалі розныя пашкоджанні. Агульная шкода ад землетрасення ацэньваецца ў 40 мільярдаў новазеландскіх долараў.

Крыніцы Дзяржаўныя і навукова-даследчыя ўстановы

Іншыя крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Навіны на сайтах СМІ:

Катэгорыя:Землетрасенні 2010 года 2010 Катэгорыя:Верасень 2010 года Катэгорыя:Землетрасенні ў Новай Зеландыі Катэгорыя:2010 год у Новай Зеландыі