Беларуснафта — беларускае дзяржаўнае нафтагазаздабыўное прадпрыемства, заснаванае ў 1966 годзе. У 1997—2007 гадах штогод здабывала 1,8 млн тон нафты. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Венесуэле (Каракас; з 2006 г.), Польшчы (Варшава) і Украіне (Чарнігаў; з 2010 г.). У 2011 г. валодала 484 аўтазаправачнымі станцыямі (АЗС; больш як 60 % ад агульнай колькасці ў краіне), праз якія на беларускім рынку збывалася звыш 75 % паліва. З 7 чэрвеня 2001 г. пасаду кіраўніка займае Аляксандр Ляхаў.
Дачынныя прадпрыемствы Акрамя газаперапрацоўчага завода ў Рэчыцы, навукова-даследніцкага інстытута нафты, 6 абласных і 2 сталічныя дачынныя прадпрыемствы пастаўкі нафтапрадуктаў, мае наступны шэраг падпарадкаваных прадпрыемстваў: «Беларуснафта-Асобіна» (Камунар, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць), «Беларуснафта-Сібір» (горад Губкінскі, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Уральская федэральная акруга, Расія; з 2007 г.), «Ліданафтапрадукт» (Гродзенская вобласць), «Пухавічынафтапрадукт» (Мар’іна Горка, Мінская вобласць), «Сейсматэхніка».
У 2013 годзе «Беларуснафта» набыла НК «Янгпур» за $ 112 млн. «Янгпур» мае 6 радовішчаў (на 5 вядзецца распрацоўка) у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Рэалізацыя нафты вядзецца праз сістэму «Транснафты». Аб’емы здабычы нафты ў кампаніі невялікія. Напрыклад, летась «Янгпур» здабыў 206 тыс. т, а ў 2018 годзе — 193 тыс. т.
Айчынная здабыча У верасні 2016 года ўпершыню ў гісторыі нафтавай прамысловасці Беларусі на Рэчыцкім радовішчы пачалася прамысловая здабыча нафты са сланцавых парод. Дзякуючы новым тэхналогіям цяпер праз новую свідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі. А агульная колькасць можа скласці да 700 тысяч тон, што адпавядае 3 % таго аб’ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расіі.
Замежная дзейнасць
Венесуэла 15 лютага 2007 года пачалося бурэнне першай свідравіны на падставе вывучэння нафтазапасаў геолагамі прадпрыемства ў вадазборы ракі Арынока (316 млрд барэляў, большасць у блоку Хунін-1 з 4 блокаў). 28 сакавіка пацвердзілася наяўнасць нафты ў блоку Хунін-1. Адбылося падпісанне Статуту сумеснага з урадавай Венесуэльскай нафтавай карпарацыяй (ВНК) сейсмаразведачнага прадпрыемства «Сісміка Белавенесаляна» (горад Матурын, штат Манагас). Доля беларускага боку склала 40 %. У чэрвені пачалася зборка 5 вібрацыйных крыніц СВ-30/120М. На 14 лістапада прабурылі 2 свідравіны. Пры канцы месяца «Сісміка БелаВенесаляна» прайшло рэгістрацыю. 9 снежня адбылося заснаванне сумеснага з ВНК нафтаздабыўнога прадпрыемства «Петралера БелаВенесаляна» (радовішча Гуара, штат Ансаатэгі), у якім доля беларускага боку склала 40 %. СП атрымала радовішчы Гуара Эстэ і Лагамедыя. Да канца года прабурылі 3 свідравіны.
У студзені 2008 г. пачалася нафтаздабыча. На 1 красавіка г. на 2 СП працавала звыш 50 беларускіх супрацоўнікаў. Дагэтуль скончылася вывучэнне трох дадатковых радовішчаў на пляцоўцы Баяка ў поясе Арынока, у цэнтральнай частцы Венесуэлы. 27 чэрвеня штодзённая нафтаздабыча дасягнула 5 тыс. барэляў. За 2008 год нафтаздабыча перавысіла 680 тыс. тон.
За 1-е паўгоддзе 2009 г. здабыча склала 240 тыс. т. 2 ліпеня 2009 г. СП «Петралера БелаВенесаляна» перадалі тры новыя нафтарадовішчы. Тады ж адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Інтэвеп» (Венесуэльскі інстытут нафтавых тэхналогій; горад Лос Тэкес, штат Міранда). 4 жніўня «Беларуснафта» прыпыніла распрацоўку Хунін-1. На 8 верасня «Петралера БелаВенесаляна» здабыла першы млн. т. нафты.
На 12 сакавіка 2010 г. «Петралера БелаВенесаляна» здабыла 1,5 млн т. нафты і больш як 450 млн кубічных метраў спадарожнага газу. У валоданні СП знаходзілся 175 дзейных свідравінаў, у тым ліку 4 фантанныя. 16 сакавіка штодзённая нафтаздабыча дасягнула 14 тыс. барэляў. 17 сакавіка СП атрымала ў распрацоўку 6 газарадовішчаў ва Усходне-Венесуэльскім басейне. На 22 сакавіка чысты прыбытак «Беларуснафты» за 3 гады працы ў Венесуэле склаў 105 млн $. У 1-ым паўгоддзі «Беларуснафта» паставіла 240 тыс. т. венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласць). 20 верасня «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла абследаванне радовішча Мантэкаль і прыступіла да трохмернай сейсмаразведкі Петраседэнья. 16 кастрычніка адбылося падпісанне Статуту сумеснага з ВНК прадпрыемства «Сервісіа БелаВенесаляна» для бурэння і рамонту свідравінаў . За 2010 г. СП здабыла 750 тыс. т. нафты і 515 млн куб. м. спадарожнага газу. За 2008—2010 гг. здабыча перавысіла 2 млн т. нафты. У 2010 г. 2 беларускія брыгады выканалі 44 падземныя і капітальныя рамонты свідравін, што забяспечыла дадатковую здабычу 21,6 тыс. т. нафты.
22 сакавіка 2011 г. «Петралера БелаВенесаляна» атрымала 2 дадатковыя нафтарадовішчы Сентра блок 8 і Лагунілас блок 12 на захадзе Венесуэлы ля возера Маракайба. На 5 кастрычніка адрамантавалі 70 свідравінаў. 10 кастрычніка «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла сейсмаразведку плошчы Петраседэнья і прыступіла да Петрамакарэа.
Іран 5 мая 2007 г. улады Ірана ўхвалілі разлік прадпрыемствам распрацоўкі нафтарадовішча Джафейр у сумежнай з Іракам паўднёва-заходняй вобласці Хузестан. Радовішча знаходзілася за 30 кіламетраў на ўсход ад іншага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад горада Ахваз. Яно складала 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Запасы ацэньваліся ў 2,1 млрд. барэляў (300 млн. тон). 5 верасня ў Іране адбылося падпісанне з Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (НІНК) дагаворы на распрацоўку радовішча, што прадугледжвала бурэнне разведаных нафтаносных слаёў і геолагаразведку новых. У кастрычніку бакі стварылі сумеснае прадпрыемства (СП) «Белпарс Петролеюм», што працавала паводле дагаворы выкупу. Тады ж падпісалі трохбаковую дагавор аб распрацоўцы радовішча з удзелам «Петраіран Дэвелапмент». 9 снежня 2008 г. бакі дамовіліся аб перадачы ў распрацоўку СП новага пласта Фахліян у радовішчы Азадэган. Тады ж у Гомелі адбылося падпісанне пагаднення з прыватным прадпрыемствам «Сепанта Інтэрнэшнл» аб суправаджэнні бурэння нафтасвідравін. 4 мая 2009 г. дадалася дамова з «Петра Парс» на трохмерную сейсмаразведку 20 спецыялістамі на радовішчы Банд-э-Каркхех з ахопам 874 квадратных км. На 25 жніўня 2010 г. на Джафейры прабурылі 4 свідравіны. Прамысловая нафтаздабыча распачалася пасля кастрычніка і дасягнула 2,8 тыс. барэляў у дзень.
29 сакавіка 2011 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўвёў супраць «Беларуснафты» за нафтараспрацоўку ў Іране 4 забароны на: падтрымку экспарту ад Экспартна-імпартнага банка ЗША, атрыманне экспартнай ліцэнзіі ад ураду ЗША, атрыманне ад прыватнага амерыканскага банку пазыкі больш як на 10 млн. $ цягам года, падпісанне дамоў з урадам ЗША.
16 жніўня прадпрыемства спыніла здабычу ў краіне, а Дзярждэп ЗША вырашыў спыніць дзеянне санкцый.
5 лютага 2013 г. на прэс-канферэнцыі ў Мінску іранскі пасол у Беларусі Махамад Рэза Сабуры паведаміў, што рэалізацыя праекта па здабычы Беларуссю нафты на радовішчы Джафэйр поўнасцю спыненаНаша Ніва. — 2013. — № 5 (794). — 6 лютага. — С. 2..
Эквадор Намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі Пётр Поўжык паведаміў, што прадпрыемства пачало здабычу нафты ў Эквадоры на радовішчы «Армадыльё» (блок 55). У ходзе рэалізацыі праекта выкананы геалагічныя даследаванні на аснове даных сейсмаразведкі, спраектаваны і пабудаваны інжынерныя камунікацыі. «На аснове даных, атрыманых у выніку апрацоўкі сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты „Беларуснафты“ рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны».
Санкцыі 2 снежня 2021 года кампанія ўвайшла ў чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня «Беларуснафту» ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя. У кастрычніку 2022 года да санкцый супраць Беларуснафты далучылася Украіна.
Катэгорыя:Нафтавыя кампаніі Катэгорыя:Газавыя кампаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Белнафтахім Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС