Сваротва — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці і Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Моўчадзь (басейн ракі Нёман).

Назва Паводле Казіміра Бугі, назва балцкая, зыходнае гучанне гідроніма ён меркаваў як *Svartuva і адзначыў латышскі аналаг Svārtava на мяжы з Эстоніяй (значэнне назвы ён ніяк не патлумачыў).K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 530.

На думку , гідронім Сваротва паходзіць ад *sъvortъva «выгін, адгалінаванне», звязанага з праславянскім *sъvortiti, *sъvortnǫti «згінаць, круціць»В. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 281..

На думку , гідронім Сваротва можа суадносіцца з назвамі ракі Свратка ў Чэхіі і ўзвышша Свартоўка ў Золачаўскім павеце УкраіныS. Kozierowski. Nazwy rzeczne w Lechji przybałtyckiej i w przyległych częściach Słowiańszczyzny północno-zachodniej II. Poznań, 1931. S 53..

Паводле Вадзіма Жучкевіча, рака завецца ад вёскі Сваротвы (гл. Вялікая і Малая Сваротвы), чыё імя ў сваю чаргу — назва-арыенцір, месца павароту са старой дарогіВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск, 1974. — С. 338..

На думку Уладзіміра Ягорава, гідронім Сваротва можа мець германскае (гоцкае) паходжанне і азначаць «чорная рака» (-ava — «водны паток, рака»)В. Егоров. Заметка о германской альтернативе..

Гідраграфія Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 150 км². Пачынаецца з возера Свіцязь у Навагрудскім раёне, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на поўнач ад вёскі Моўчадзь Баранавіцкага раёна.

Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 400—800 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—500 м), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча на працягу 9,1 км каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Моўчадзі Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна