Духоўна-рыцарскія ордэны — у Заходняй Еўропе ваенна-манаскія арганізацыі рыцараў, якія ствараліся ў перыяд крыжовых паходаў у 12—13 стст. пад кіраўніцтвам каталіцкай царквы галоўным чынам для крыжовых паходаў і вайны з нявернымі: супраць Ісламу ў Святой зямлі, у Іспаніі ці ў Турцыі, або супраць язычнікаў у Літве, у Эстоніі ці ў Прусіі з мэтай распаўсюджвання каталіцтва (пасля Рэфармацыі часам і пратэстанцтва). Пазней ордэны маглі стаць свецкімі.
Да духоўна-рыцарскіх ордэнаў адносяцца ордэны: Іаанітаў, Тампліераў, Тэўтонскі ордэн, Ордэн Алькантара, Ордэн Калатравы і інш.
Членства Як манахі, члены духоўна-рыцарскіх ордэнаў давалі зарокі ўстрымання, паслушэнства, беднасці. Як рыцары-феадалы яны насілі зброю, удзельнічалі ў заваявальных паходах. Маладых прыхільнікаў называлі неафітамі. Неафіт павінен быў прайсці абавязковы абрад прысвячэння.
Структура ордэна Структура духоўна-рыцарскіх ордэнаў была іерархічнай. Кожны ордэн узначальваў вялікі магістр (гросмайстар), які выбіраўся пажыццёва і зацвярджаўся Папам. Яму падпарадкоўваліся начальнікі «правінцый» (мясцовых падраздзяленняў ордэна) — прыёры, а таксама маршалы (якія распараджаліся фінансамі ордэна), камандоры (кашталяны замкаў і крэпасцей) і інш. Яны складалі генеральны капітул, які склікаўся перыядычна і меў заканадаўчую ўладу. Большую частку ордэнаў складалі браты-рыцары.
Гісторыя Дзякуючы падараванням, захопам, ліхвярскім і гандлёвым здзелкам духоўна-рыцарскія ордэны зарабілі вялікія станы, сталі буйнымі зямельнымі ўласнікамі, якія жорстка эксплуатавалі залежнае сялянства, і набылі значную эканамічную і палітычную сілу. З умацаваннем у еўрапейскіх дзяржавах цэнтралізаванай улады духоўна-рыцарскія ордэны паступова страцілі значэнне, хоць некаторыя з іх (напрыклад, Тэўтонскі) працягваюць існаваць дагэтуль.
Спіс ордэнаў +ЭмблемаНазваГод заснаванняГод роспускуЗаўвагі <center>50x50px Ордэн гаспітальераў 1099 існуе З'яўляецца найстаражытным рыцарскім ордэнам. Пэўны час уваходзіў у склад Ордэна тампліераў, але пасля арышту апошніх стаў самастойным ордэнам <center>50px Ордэн Тампліераў 1119 1312Адзін са старажытных ордэнаў. з-за арышту некалькіх рыцараў стаў тайным таварыствам <center>64x64px Ордэн Святога Лазара 1142 існуе <center>50px Ордэн Калатравы 1158 1838 <center>50px Ордэн Сант'яга 1170 існуе <center>50px Ордэн Манжуа 1173 1221 Быў далучаны да Ордэна Калатравы. <center>50px Ордэн Авіса 1176 1910 У 1917 г. адноўлены ў якасці асабліва грамадзянскага ордэна. <center>50px Тэўтонскі ордэн 1193 існуе Быў распушчаны ў 1809 годзе падчас Напалеонаўскіх войнаў. Адноўлены ў 1834, як манаскі <center> Ордэн Сан-Хорхэ дэ Альфама 1201 1400 У 1400 г. увайшоў у склад Ордэны Мантэсы. <center>50px Ордэн мечнікаў 1202 1237 У 1237 г. увайшоў у склад Тэўтонскага ордэна як Лівонскае ландмайстарства тэўтонскага ордэна. <center>50px Добрынскі ордэн 1216 1235—1240 <center>50px Ордэн Мантэсы 1317 1835 <center>50px Ордэн Хрыста 1323 1789 Правапераемнік тампліераў на тэрыторыі Партугаліі. У 1917 г. адноўлены ў якасці асабліва грамадзянскага ордэна. <center>50px Ордэн Святой Труны Гасподняй 1099 існуе <center>65px Ордэн Дракона 1408 ~1437 <center> Ордэн Св. Марыі Віфліемскай 1459 існуе З 1479 спыняе функцыянаваць у якасці цэласнай ваеннай арганізацыі. <center> Ордэн Святога Георгія 1464 <center> Ордэн Святога Стэфана 1561 <center>50px Ордэн Святога Духа 1578 1830
Гл. таксама Ордэн, арганізацыя Манаскія ордэны Рыцарскія ордэны
Літаратура Forey, Alan John. The Military Orders: From the Twelfth to the Early Fourteenth Centuries. Basingstoke: Macmillan Education, 1992. Повседневная жизнь тамплиеров в XIII веке. Жорж Бордонов.издательство: Мол. гвардия
Спасылкі The Military Orders
Катэгорыя:Рыцарскія ордэны Катэгорыя:Рэлігійныя ордэны Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Крыжовыя паходы Катэгорыя:Каталіцкія ордэны і кангрэгацыі