Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, галоўны корпус размешчаны па праспекце Незалежнасці, 65. Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
У 1920 годзе Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 годзе рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) у 1933 годзе створаны Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 годзе Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).
Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2014 № 83 да ўніверсітэта ў якасці філіялаў былі далучаны Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж, Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж, Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж, Жлобінскі дзяржаўны металругічны каледж.Устав ГУО «Минский технологический колледж»БНТУ — Колледжи Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2024 № 336 названыя каледжы зноў вылучаны са складу БНТУ ў якасці самастойных юрыдычных асоб.Внимание! Колледж переименованИстория государственного учреждения образования «Борисовский государственный технический колледж»История ГУО «Жодинский политехнический колледж»Государственное учреждение образования «Солигорский горно-химический колледж» — История
9 снежня 2020 года за значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта, ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы.
Факультэты Аўтатрактарны факультэт (АТФ) Архітэктурны факультэт (АФ) Ваена-тэхнічны факультэт (ВТФ) Інжынерна-педагагічны факультэт (ІПФ) Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі (МІДА) Машынабудаўнічы факультэт (МБФ) Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ) Прыборабудаўнічы факультэт (ПБФ) Будаўнічы факультэт (БФ) Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (ФІТР) Факультэт маркетынга, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП) Факультэт горнай справы і экалогіі (ФГСЭ) Факультэт транспартных камунікацый (ФТК) Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТКГ) Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ) Факультэт міжнароднага супрацоўніцтва (ФМС) Энергетычны факультэт (ЭФ) Спартыўна-тэхнічны факультэт (СТФ) Філіял Салігорск Сумесны інжынерна-тэхнічны факультэт БНТУ-ТТУ Сумесны факультэт БНТУ-ТДТУ
Рэктары
Міканор Казіміравіч Ярашэвіч (1920—1922) Сяргей Юр’евіч Лысоў (1933) Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (1934—1936) Дзмітрый Іўсцінавіч Горын (1937—1939) Самуіл Іахімавіч Пазняк (1939—1941, 1945—1947) Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч (1947—1959) Георгій Міхайлавіч Кокін (1959—1962) Пётр Іванавіч Яшчарыцын (1962—1976) Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў (1976—1983) Віктар Мікалаевіч Чачын (1983—1994) Міхаіл Іванавіч Дзямчук (1994—2000) Барыс Міхайлавіч Хрусталёў (2000—2017) Сяргей Васільевіч Харытончык (з 2017)
Гл. таксама Навуковая бібліятэка БНТУ
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Студэнцкі партал БНТУ
Катэгорыя:Універсітэты Мінска Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:1920 год у Мінску