Гіякі́нф (, таксама Гіяцы́нт) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.300-301, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.153 сын спартанскага цара Амікла і ДыямедыГесіёд. Пералік жанчын, фр.171 М.-У., або сын ЭбалаАвідзій. Метамарфозы X 195; Ібіс 588; Гігін. Міфы 271; Лукіян. Гутаркі багоў 14, 1. Паводле іншай версіі, сын Піера і КліоПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 3; III 10, 3, быў каханы Апалонам і Фамірысам, фракійскім спеваком.

thumb|left|Апалон, Гіяцынт і Кіпарыс Юнак незвычайнай прыгажосці, каханы Апалона (ці БарэяПершы Ватыканскі міфаграф II 15, 5, тое ж у Другога ватыканскага міфаграфа (181)). Калі аднойчы Апалон і Гіякінф спаборнічалі ў кіданні дыска, Зефір з рэўнасціПалефат. Пра неверагоднае 46; Лукіян. Гутаркі багоў 14, 2, накіраваў кінуты Апалонам дыск у галаву Гіякінфа, і той памёр. На месцы, куды праліліся кроплі крыві Гіякінфа, вырасла цудоўная кветкаФіластрат. Карціны I 24 Калуф. Выкраданне Алены 240—248; Нон. Дзеянні Дыяніса X 255 і інш..

У гонар Апалона і Гіякінфа штогод уначыЕўрыпід. Алена 1469—1474 спраўляліся ў Аміклах ля Еўрота, у Лаконіі, трохдзённыя святы ГіякінфііАвідзій. Метамарфозы X 162—219 (Гіякінтыі, ), якія існавалі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Фігура Гіякінфа з’яўляецца на самых ранніх манетах з ТарэнтаMalkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.113. Каля Тарэнта паказвалі магілу Гіякінфа ці АпалонаПалібій. Усеагульная гісторыя VIII 30, 2.

Літаратура Mellink M.J. Hyakinthos. Utrecht, 1943. Petersson M. Cults of Apollo at Sparta. The Hiakinthia, the Gymnopaidia and the Karneia. L., 1992.

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Гомаэратычныя матывы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфы Лаконікі