Львоўскае паўстанне () — узброеная барацьба, якая пачалася з арганізацыі руху супраціву польскай Арміяй Краёвай (), супраць нацысцкіх акупантаў у горадзе Львове падчас Другой сусветнай вайны. Яна пачалася 23 ліпеня 1944 года ў рамках плана агульнанацыянальнага паўстання пад кодавай назвай «Акцыя Бура». Паўстанне працягвалася да 27 ліпеня і ў выніку скончылася вызваленнем горада. Аднак, неўзабаве пасля гэтага польскія салдаты былі арыштаваныя Савецкімі войскамі, якія пачалі наступ на гэтыя тэрыторыі, і былі вымушаныя ўступіць у Чырвоную Армію або былі накіраваныя ў ГУЛАГ. Сам горад быў акупаваны СССР.

Катэгорыя:1944 год у Польшчы Катэгорыя:Гісторыя Львова Катэгорыя:Канфлікты 1944 года Катэгорыя:Бітвы акцыі «Бура» Катэгорыя:Ваенныя аперацыі з удзелам Арміі Краёвай Катэгорыя:Паўстанні ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Рэпрэсіі ў СССР