Доўгае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Будавесць (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Пабеда.

Плошча паверхні 0,22 км².Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Катлавіна возера моцна выцягнутая з захаду на ўсход. Берагі нізкія, пясчаныя. Вакол возера вузкая забалочаная пойма. Ва ўсходняй частцы Доўгае злучана пратокай з возерам Лоўжа. На поўдні ўпадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Озеро Долгое // шумилинщина.рф

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна