Юзаф Ксаверый Гескі (; каля 1730 — каля 1810) — жывапісец і гравёр.
Біяграфія
Сын Ксаверыя Гескага Працаваў у Нясвіжскім замку і Нясвіжскім дамініканскім манастыры.
На схіле гадоў мастак стаў манахам-тэрцыярыем дамініканскага ордэна і неадступна знаходзіўся пры касцёле, які сам калісьці ўпрыгожыў жывапісам.
Творчасць
Сярод работ партрэты для фамільнай галерэі князёў Радзівілаў, партрэт польскага караля Станіслава Аўгуста, аўтапартрэт і іншыя. Стварыў шэраг карцін для Сталбцоўскага дамініканскага касцёла («Раздача міласціны св. Антоніем і епіскапам Юльянам» і інш.).
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Постаці Нясвіжа