Вернутыя або Адноўленыя тэрыторыі () — афіцыйны тэрмін, які выкарыстоўваўся ў Польскай Народнай Рэспубліцы для апісання тэрыторый былога Вольнага горада Данцыг і часткі даваеннай Германіі, якія ўвайшлі ў склад Польшчы пасля Другой сусветнай вайны. Падставай для тэрміна «вернутыя» была Пясцкая канцэпцыя, якая дазваляла палякам лічыць, што гэтыя землі калісьці былі часткай традыцыйнай польскай тэрыторыі. Гэтыя тэрыторыі з’яўляліся часткамі польскай дзяржавы ў розныя часы, у асноўным падчас панавання сярэднявечнай дынастыі Пястаў. Але на працягу стагоддзяў мясцовае насельніцтва паступова асіміляванае немцамі, таму падчас Другой сусветнай вайны польскамоўных меншасцяў на гэтых землях амаль не існавала.

Пераважная большасць немцаў альбо ратаваліся ўцёкамі, альбо былі выгнаныя з гэтых тэрыторый пад канец і пасля вайны, хоць невялікая нямецкая меншасць застаецца там і дагэтуль. На «вернутыя тэрыторыі» былі пераселеныя не толькі польская дыяспара і палякі, якія пераехалі з Цэнтральнай Польшчы, але і ўкраінцы, і прадстаўнікі іншых меншасцяў, гвалтоўна пераселеныя ў рамках аперацыі «Вісла», а таксама і польскія «рэпатрыянты», вымушаныя з’ехаць з далучаных да Савецкага Саюза раёнаў былой Усходняй Польшчы. Камуністычныя ўлады таксама распачалі сістэматычную ліквідацыю з гэтых тэрыторый слядоў нямецкай культуры, усе нямецкія геаграфічныя назвы мяняліся на польскія.

Пасляваенная мяжа паміж Германіяй і Польшчай (граніца па Одэры — Найсэ) была афіцыйна прызнана Усходняй Германіяй у 1950 годзе і Заходняй Германіяй у 1970 годзе і зноў была пацверджана аб’яднанай Германіяй паводле дамовы аб германа-польскай мяжы ў 1990 годзе.

Аўтахтонная польская меншасць

Пачынаючы з часоў дынастыі Пястаў, якая аб’яднала многія заходнеславянскія плямёны і кіравала Польшчай з X па XIV стагоддзі, этнічныя палякі заставаліся жыць на гэтых тэрыторыях пад іншаземнай уладай (чэшскай, нямецкай, венгерскай, аўстрыйскай і прускай). Гэта адбывалася нягледзячы на паступовае рассялення немцаў на ўсход, які пачаўся ў XIII стагоддзі з прыбыццём нямецкіх, галандскіх і фламандскіх каланістаў у Сілезію і Памеранію па ініцыятыве сілезскіх Пястаў і дынастыі Грыфічаў. Падобным чынам у XIV, XV і XVI стагоддзях многія польскія пасяленцы з Мазовіі мігравалі ў паўднёвыя часткі Герцагства Прусія.

Перад пачаткам вайны ў Мазурыі, Варміі і Верхняй Сілезіі ўсё яшчэ пражывала значная колькасць этнічных палякаў, а ў некаторых раёнах яны складалі большасць насельніцтва. Паводле перапісу нацысцкай Германіі 1939 года, на гэтых землях пражывала чалавек, у тым ліку польская меншасць на самых усходніх ускраінах тэрыторый. Аднак гісторыкі і дэмографы звычайна не давяраюць звесткам пра этнічныя меншасці з перапісу, праведзенага ў часы панавання НСДАП, і лічаць іх груба сфальсіфікаванымі. Таму, хоць нямецкі перапіс фіксаваў колькасць польскамоўных і двухмоўных жыхароў на ўзроўні менш за чалавек, польскія дэмографы ацэньваюць сапраўдную колькасць палякаў на былым нямецкім Усходзе ад 1,2 да 1,3 мільёна чалавек. З гэтых 1,2 мільёна чалавек прыкладна пражывалі ў Верхняй Сілезіі, — на поўдні Усходняй Прусіі і — на астатніх тэрыторыях.

У 1924 годзе ў Германіі была заснавана асацыяцыя нацыянальных меншасцей, якая прадстаўляла ў тым ліку і польскую меншасць. Ян Бачэўскі з Варміі, дэпутат прускага ландтага, ініцыяваў закон, які дазваляў заснаванне школ для нацыянальных меншасцей. У 1938 годзе нацысцкі ўрад змяніў тысячы тапонімаў (асабліва назваў гарадоў і вёсак) польскага паходжання на новыя, штучна створаныя нямецкія назвы; каля 50% усіх існых назваў былі зменены толькі за адзін гэты год. Акрамя таго, для сачэння за польскімі супольнасцямі засылаліся тайныя агенты. Збіраліся звесткі пра тых, хто аддаваў дзяцей у польскія школы або купляў польскія кнігі і газеты. Польскія школы, друкарні, будынкі польскіх устаноў, а таксама прыватныя дамы і крамы палякаў рэгулярна падвяргаліся нападам з боку членаў СС (Schutzstaffel, SS). Нягледзячы на гэта, у гады Другой сусветнай вайны тысячы палякаў былі прымусова пераселены на гэтыя землі або мігравалі туды добраахвотна.

Невялікія ізаляваныя анклавы этнічных палякаў таксама захоўваліся ў Памераніі, на Любушскай зямлі і ў Ніжняй Сілезіі. Яны ўключалі ў сябе як асобныя раскіданыя вёскі, што заставаліся этнічна польскімі, так і буйныя гарады, такія як Уроцлаў (Брэслаў), Шчэцін (Штэтын) і Зялёна Гура (Грунберг-ін-Шлезін), дзе існавалі невялікія польскія абшчыны.

Пасляваеннае насельніцтва паводле перапісу 1950 года

Падчас польскага пасляваеннага перапісу ў снежні 1950 года былі сабраны звесткі пра даваеннае месца жыхарства насельніцтва па стане на жнівень 1939 года. (Што тычыцца дзяцей, народжаных у перыяд з верасня 1939 года па снежань 1950 года, іх месца жыхарства ўказвалася на аснове даваеннага месца жыхарства іхняй маці.) Дзякуючы гэтым звесткам можна аднавіць даваеннае геаграфічнае паходжанне пасляваеннага насельніцтва. Многія раёны, размешчаныя паблізу даваеннай нямецкай мяжы, былі заселены жыхарамі суседніх прымежных тэрыторый даваеннай Польшчы. Напрыклад, кашубы з даваеннага Польскага калідора сяліліся ў суседніх раёнах нямецкай Памераніі, прылеглых да польскай Памераніі (Памор’я). Выхадцы з Пазнаньскага ваяводства даваеннай Польшчы асядалі ва Усходнім Брандэнбургу. Жыхары Усходняй Верхняй Сілезіі пераязджалі ў астатнюю частку Сілезіі. У сваю чаргу, людзі з Мазовіі і Сувалкаўшчыны перамяшчаліся ў суседнюю Мазурыю. Палякі, выгнаныя з былых польскіх тэрыторый на ўсходзе (сёння гэта пераважна часткі Украіны, Беларусі і Літвы), масава сяліліся на ўсіх Вернутых тэрыторыях (аднак многія з іх таксама аселі ў цэнтральнай Польшчы).

+ Паходжанне перасяленцаў і колькасць карэннага насельніцтва на Вернутых тэрыторыях у 1950 годзе(павятовыя звесткі, згрупаваныя паводле даваенных адміністрацыйных межаў)Рэгіён (у межах 1939 года):Заходняя Верхняя СілезіяНіжняя СілезіяУсходні БрандэнбургЗаходняя ПамераніяВольны горад ДанцыгПаўднёвая Усходняя ПрусіяУсягоКарэннае насельніцтва (грамадзяне Германіі / Данцыга ў 1939 годзе)789,716120,88514,80970,20935,311134,7021,165,632Прымусова выселеныя палякі з Крэсаў (СССР)232,785696,739187,298250,09155,599172,4801,594,992Палякі з-за мяжы (за выключэннем СССР)24,77291,39510,94318,6072,2135,734153,664Перасяленцы з горада Варшавы11,33361,8628,60037,28519,32222,418160,820З Варшаўскага рэгіёна (Мазовія)7,01969,12016,92673,93622,574158,953348,528З Беластоцкага рэгіёна і Сувальшчыны2,22923,5153,77216,0817,638102,634155,869З даваеннай польскай Памераніі5,44454,66419,191145,85472,84783,921381,921Перасяленцы з Пазнаньскага рэгіёна8,936172,16388,42781,21510,3717,371368,483Катавіцкі рэгіён (Усходняя Верхняя Сілезія)91,01166,3624,72511,8692,9822,536179,485Перасяленцы з горада Лодзі1,25016,4832,3778,3442,8501,66632,970Перасяленцы з Лодзьскага рэгіёна13,04696,18522,95476,1287,4656,919222,697Перасяленцы з Келецкага рэгіёна16,707141,74814,20378,34016,25220,878288,128Перасяленцы з Люблінскага рэгіёна7,60070,62219,25081,16719,00260,313257,954Перасяленцы з Кракаўскага рэгіёна60,987156,92012,58718,2375,2785,515259,524Перасяленцы з Жэшаўскага рэгіёна23,577110,18813,14757,9656,20047,626258,703Месца жыхарства ў 1939 годзе невядомае36,83426,4865,72017,8916,55913,629107,119Усяго насельніцтва ў снежні 1950 года1,333,2461,975,337444,9291,043,219292,463847,2955,936,489

Крыніцы

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:XX стагоддзе ў Германіі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Польшчы Катэгорыя:Анексія Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Германіі Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Польшчы Катэгорыя:Граніцы Германіі Катэгорыя:Граніцы Польшчы Катэгорыя:Наступствы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Польскі ірэдэнтызм Катэгорыя:Прымусовыя перасяленні пасля Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Сталінізм у Польшчы