Тэ́нгры (стар.-цюрк. *teŋri / *taŋrɨ; ; кум. Тэнгири, стар.-манг. Tngri; каз. Тәңірі; ; булг. Тангра; чув. Турă; ; ; ; і ; ; спр. кіт.: 腾格里, путунхуа Ténggélǐ, , і ; ; Eski Türk dini (gök tanrı inancı) ve … — Google Books) — вярхоўнае бажаство неба політэістычнага пантэона народаў Еўразіі цюрка-мангольскага паходжання. Іншае яго імя — «Кок Тэнгры / Көк Тәңірі» (Нябесны Бог).
Упершыню зафіксавана ў кітайскіх летапісах пры апісанні хунаў як 撑犁: «匈奴谓天为撑犁» : Хуну называюць Цянь (天 назва неба ці Нябёсаў па-кітайску) Тэнгры. У дзяржавах цюркамоўных народаў Сярэднявечча, у тым ліку ва ўласна старажытных цюрак (цюркютаў), ханы абгрунтоўвалі сваю ўладу воляй ТэнгрыEurasica.ru — Евразийский исторический сервер — Статьи — А. К. Бисенбаев. Мифы древних тюрков — КАК ТЕНГРИ СОЗДАЛ ТЮРКОВ И ПОДАРИЛ ИМ МИР . Гэтыя кіраўнікі ўспрымаліся як уладальнікі дара Тэнгры, які даў ім асаблівую ласку — кут, насілі тронныя імёны, што падкрэслівае іх выбранасць, такія, як Тэнгрыкут, Кутлуг ці КуталмышУгдыжеков С. А. Социальная структура раннесредневековых кыргызов. — Абакан, 2003.
Апісваючы сваё падарожжа на Волгу ў 921—922 гг., Ібн Фадлан пісаў пра качавых цюркаў: А калі каго-небудзь з іх спасцігае несправядлівасць ці здарыцца з ім штосьці непрыемнае, ён падніме сваю галаву да неба і кажа: «Бір тэнгры», а гэта па-цюркску «[клянуся] богам адзіным», бо «бір» па-цюркску «адзін», а «тэнгры» на мове цюркаў — «бог»АХМЕД ИБН ФАДЛАН. КНИГА О ЕГО ПУТЕШЕСТВИИ НА ВОЛГУ В 921—922 гг. Продкі цюркскіх народаў былі анімістамі, прытрымліваючыся шаманскіх вераванняў, яны шанавалі нябесных багоў і сілы прыроды. Паводле меркавання Махмуда ал-Кашгары, Тэнгры быў вядомы як стваральнік раслін і грамабой. Цюркамоўныя народы выкарыстоўвалі прыметнік «Тэнгры», што азначае «нябесны, боскі», для абазначэння ўсяго грандыёзнага ці асабліва значнага, як, напрыклад, пік Хан-Тэнгры ці Кантэгір (хакаскае Хан-Тигір) у Заходніх Саянах.
Асноўнымі боскімі сутнасцямі ў мангольскім тэнгрыянстве з’яўляліся Нябесны Айцец () і Маці-Зямля (). Вера ў сусветнага бога, які даруе перамогі, служыла ў Мангольскай імперыі ідэалагічным сродкам узмацнення кантролю хана. Так, наказы мангольскіх валадароў падмацоўваліся спасылкай на «Сілу Вечнага Неба»Ліст Гуюка да Папы Рымскага.
Імя бога паводле меркавання ўдзельнікаў праекта «Этымалагічная база Старосціна» паходзіць ад агульнаалтайскай лексемы з першапачатковым значэннем «клятва, бажаство»Этымалагічная база Старосціна.
Паходжанне звязана таксама з шумерскім Dingir («Неба»)Мифы народов мира: энциклопедия. — Т. 2. — , 1988., з кітайскім тэрмінам Цянь, у значэнні «Неба»Муратов Б. А. К вопросу об истории возникновения тюркского рунического письма // Урал-Алтай: через века в будущее. Материалы Всероссийской научной конференции (1-5 июня 2005 г.). — Уфа: Гилем, 2005. — C. 96-102.
Гл. таксама Тэнгрыянства Стамі Хан-Тэнгры Гуны
Літаратура Неклюдов С. Ю. Тенгри // Мифы народов мира : Энциклопедия. — М.: Российская энциклопедия, 1994. — Т. 2. — С. 500—501. — ISBN 5-85270-072-9.
Катэгорыя:Башкірская міфалогія Катэгорыя:Кыргызская міфалогія Катэгорыя:Мангольская міфалогія Катэгорыя:Багі неба і надвор’я Катэгорыя:Вярхоўныя багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта