Ігар Антонавіч Бархаткоў (нар. , Мінск) — беларускі жывапісец-рэаліст, калекцыянер твораў сацрэалізмуtvr.by. Вядомы мастак і лаўрэат Спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бархаткоў сёння стаў госцем інтэрнет-гасцінай Белтэлерадыёкампаніі..

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску ў сям'і мастака Антона Бархаткова (1915—2001).

Скончыў у 1984 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1987 годзе творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску. Вучыўся ў П. Крохалева, М. Данцыга, М. Савіцкага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне жывапісу ў жанрах пейзажа і карціны. Асноўныя творы: палотны «Царква ў Халмах», «Вясна на Нёмане», «Старая лесвіца». «Бацька і сын», «Аплакванне», «Сакавік. Закінутая вясна», «Юнацтва Скарыны», «Святар», «І буду Вам бацькам, і Вы будзеце маімі сынамі…», «Іверская Маці Божая», «Забыты крыж».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, музеі Беларускага Палесся ў Пінску, Мемарыяльным музеі на Паклоннай гары ў Маскве.

Узнагароды Лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне».

Літаратура

Спасылкі

CБ—Беларусь Сёння. Уладзімір Сцяпан «Дамок у вёсцы». http://artdigest-belarus.com/fotootchety/45-vystavka-barhatkovyh-v-cheshskom-posolstve-v-minske.html http://zapraudu.info/barxatkovy-skromnoe-obayanie-belorusskoj-prirody/ Неизвестные портреты народных поэтов БССР выставили в Минске

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі