Мерача́нка — рака ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ясельда.
Даўжыня 24,3 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 149 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Выжлавічы. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе. Вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Наваселле. Ад вытоку на працягу 16,5 км рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — Паўтаранавіцкі канал (злева).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Ясельды Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна