Іага́н Агры́кала (Шнайдэр, таксама Іаган Эйслебен; — , ) — адзін з самых дзейных і заслужаных па ўвядзенні пратэстанцкай веры багасловаў.
Біяграфія
З 1515 г. жыў у Вітэнбергу, неўзабаве далучыўся да Марціна Лютэра, у 1519 г. суправаджаў яго на лейпцыгскі дыспут і ў 1525 быў адпраўлены ў Франкфурт-на-Майне, каб па жаданні тамтэйшага магістрата ўсталяваць у гэтым горадзе чын пратэстанцкага набажэнства. Па вяртанні адтуль ён быў настаўнікам і прыхадскім святаром у Эйслебене і ў 1536 г. заняў прафесарскую кафедру ў Вітэнбергу, дзе адбывалася распачатая ім яшчэ раней антынамісцкая спрэчка з Лютэрам і Філіпам Меланхтанам. Гэта спрэчка вымусіла яго ў 1536 годзе перасяліцца ў Берлін, дзе брандэнбургскі курфюрст Іаахім II прызначыў яго прыдворным прапаведнікам і генерал-суперінтэндэнтам. Агрыкалу прыпісваюць вядучую ролю пры падрыхтоўцы Аўгсбургскага інтэрыма.
Агрыкала памёр у Берліне пасля разнастайнай дзейнасці па распаўсюджванні пратэстанцкага вучэння ў брандэнбургскіх уладаннях. Акрамя шматлікіх багаслоўскіх сачыненняў, ён пакінуў пасля сябе сапраўдны нацыянальны твор «Die gemeinen deutschen Sprichwörter mit ihrer Auslegung», які выйшаў спачатку на ніжненямецкай мове (Магдэбург, 1528), а неўзабаве і на верхненямецкай (Нюрнберг, 1629); пазней ён быў выдадзены пад загалоўкам «Siebenhundert und Fünfzig Deutscher Sprichwörter» (Гагенау, 1534) і некалькі разоў перадрукоўваўся. Па патрыятычным духу, цвёрдай маралі і выразнай мове гэтым зборнікам належыць адно з першых месцаў у шэрагу нямецкіх сачыненняў таго часу.
Акрамя таго, Агрыкала напісаў некалькі царкоўных спеваў і «Tragedia Johannes Huss» (Вітэнберг, 1538), таксама перавёў у прозе «Andria» Тэрэнцыя (Берлін, 1543).
Літаратура Каверау «Johann Agricola von Eisleben» (Берл., 1881). Латэндорф. «Agricola’s Sprichwörter, ihr hochdeutscher Ursprung und ihr Einfluss auf die deutschen und niederländ. Sammler» (Шверын, 1862).
Катэгорыя:Рэфармацыя Катэгорыя:Багасловы Германіі Катэгорыя:Лютэранскія тэолагі Катэгорыя:Лютэранскія біскупы