Мюоннае нейтрына (абазначаецца як ) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына. Разам з мюонам складае другое пакаленне лептонаўМюон. Мюонное нейтрино.

Уласцівасці Мюонныя нейтрына могуць «ператварацца» у электронныяКоллаборация MINOS подтвердила информацию о «превращении» мюонных нейтрино в электронные .

Адкрыццё Гіпотэза аб існаванні яшчэ аднаго віду нейтрына (акрамя ўжо вядомага электроннага) была прапанавана ў 1940-х гадах. Эксперыментальна часціца была знойдзена ў 1962 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам Леона Ледэрмана, Мелвіна Шварца і Джэка Стэйнбергера. За гэтае адкрыццё навукоўцы былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы ў 1988 годзе.

Магчымы звышсветлавы рух Група даследчыкаў, якія працуюць з дэтэктарам OPERA, у найбуйнейшай у свеце лабараторыі фізікі ядзерных даследаванняў CERN, апублікавала вынікі сваіх вымярэнняў, з якіх вынікае, што мюонныя нейтрына могуць рухацца хутчэй чым святлоСенсация, опровергающая основы физики: зафиксировано превышение скорости света. Атрыманыя вынікі спецыялісты ставяць пад сумненне, таму што яны не адпавядаюць не толькі тэорыі адноснасці, але і іншым эксперыментам з нейтрынаИ.Иванов. Эксперимент OPERA сообщает о наблюдении сверхсветовой скорости нейтрино. Элементы.ру, 23 сентября 2011 года.. 23 лютага 2012 года ЦЕРН паведаміла, што калабарацыя OPERA выявіла два фактары, якія маглі выклікаць памылкі вымярэнняOPERA experiment reports anomaly in flight time of neutrinos from CERN to Gran Sasso Official statement Праведзеныя ў сакавіку 2012 года незалежныя вымярэння ў тым жа тунэлі сверхсветовых хуткасцей нейтрына не выявіліMeasurement of the neutrino velocity with the ICARUS detector at the CNGS beam.. У маі 2012 года OPERA правяла рад кантрольных эксперыментаў і прыйшла да канчатковай высновы, што прычынай памылковага вываду аб звышсветлавой хуткасці стаў тэхнічны дэфект (дрэнна устаўлены раздым аптычнага кабеля)Эксперимент OPERA окончательно «закрыл» сверхсветовые нейтрино..

Гл. таксама Электроннае нейтрына Тау-нейтрына

Зноскі

Спасылкі Кэбин Э. Физика нейтрино // Научно-популярная лекция на Elementy.ru

Катэгорыя:Нейтрына