Уладзімір Дарыда (; нар. ) — чэшскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Арыс» з Салонікаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Клубная кар’ера Уладзімір з’яўляецца выхаванцам клуба «Вікторыя» (Пльзень), пасля сезоннай арэнды ў «Баніку» з Сокалава вярнуўся ў родны клуб. 16 лютага 2012 года забіў свой першы гол у Лізе Еўропы нямецкаму клубу «Шальке-04», матч скончыўся з лікам 1:1.
Улетку 2013 года дапоўніў шэрагі нямецкага клуба «Фрайбург», які пасля паспяховага сезона страціў некалькі сваіх лідараў. У ліпені 2015 года перайшоў у берлінскую «Герту»Дарида стал игроком «Герты». livesport.ru.
У снежні 2022 года далучыўся да грэчаскага «Арыса».
Міжнародная кар’ера 28 мая 2012 года было абвешчана, што Дарыда будзе ўключаны ў склад нацыянальнай зборнай Чэхіі на чэмпіянат Еўропы 2012, як замена абаронцу Даніэлу Пудылу, які атрымаў траўмуDarida brought into Czech squad. espnfc.com.
Дасягненні Вікторыя: Чэмпіён Чэхіі: 2011, 2013 Уладальнік Кубка Чэхіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Чэхіі: 2011
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Сокалаў Катэгорыя:Ігракі ФК Фрайбург Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Салонікі