Чу́дзінка — рака ў Сенненскім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Абалянкі (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Плошча вадазбору 68 км². Пачынаецца прыкладна за 7,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Багушэўск, за 1 км на захад ад вёскі Галашчакіна. Упадае ў Абалянку прыкладна за 1 км на поўнач ад вёскі Стрыгі. Вадазбор у межах Лучоскай нізіны. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Рэчышча часткова каналізаванае. У басейне ракі Чудзінкі азёры Алес і Шыркаўскае.

Літаратура

— С. 346.

Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы