Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Васільчыцы (Капыльскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва. З 1990-х гадоў зноў дзейнічае.

Архітэктура Невялікі вясковы храм фарміруюць пастаўленыя на бутавы падмурак квадратны прытвор з васьміграннай шатровай званіцай, прамавугольныя зрубы малітоўнай залы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём і апсіда пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным вальмавым гонтавым дахам, у цэнтры завершаны галоўкай на васьмігранным барабане. Макаўка завяршае гранёны шацёр 8-граннай званіцы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Крыніцы

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн.: БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Васільчыцы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Капыльскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі