Лямбліёз — пашкоджанне верхніх аддзелаў тонкай кішкі шляхам пранікнення прасцейшых роду , што выклікае знясіленне разам з запаленнем тонкай (энтэрыт) і тоўстай кішак (энтэракаліт). Крыніцай заражэння служаць хворыя і лямбліяносьбіты, якія вылучаюць лямбліяў у навакольнае асяроддзе з калам. Само заражэнне адбываецца праз рот пры парушэнні правілаў гігіены. Прыкметамі хваробы ёсць ныючы боль у верхняй вобласці жывата і вакол пупка, уздуцце і панос.

Папярэджанне Заражэнне прадухіляюць піццё толькі гатаванай ачышчанай вады і стараннае мыццё рук, гародніны і садавіны. Кожныя паўгода варта праводзіць проціглісную апрацоўку хатніх жывёл, аблізвання якімі трэба пазбягаць. Таксама карысна адвучыцца ад шкодных звычак грызці алоўкі, асадкі, пазногці і цацкі.

Прычыны Заражэнню спрыяюць ужыванне бруднай вады з водаправода і адкрытага вадаёма, карыстанне бруднымі бялізнай, посудам і цацкамі, звычка смактаць пальцы і ўжыванне ежы без тэрмічнай апрацоўкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Страўнікава-кішачныя інфекцыі Катэгорыя:Пратазойныя інфекцыі Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні Катэгорыя:Забытыя хваробы