Універсітэт Вітаўта Вялікага () — вышэйшая навучальная ўстанова ў Коўні (Літва).
Гісторыя
Адкрыццю ўніверсітэта ў Каўнасе, «часовай сталіцы» Літвы, папярэднічала дзейнасць Вышэйшых курсаў, якія дзейнічалі з пачатку 1920. 13 лютага 1922 кабінет міністраў Літвы прыняў рашэнне аб астварэнні Літоўскага ўніверсітэта. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 16 лютага 1922. Ва ўніверсітэце мелася шэсць факультэтаў: тэалогіі, гуманітарных навук, права, матэматычных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, тэхнікі. 7 чэрвеня 1930, у сувязі з 500-годдзем смерці вялікага князя літоўскага Вітаўта, якое шырока адзначалася ў Літве, універсітэту было прысвоена яго імя.
З першых дзён працы ўніверсітэта на гуманітарным факультэце працаваў пісьменнік, крытык, літаратуразнавец Вінцас Крэве-Міцкявічус, дэкан гуманітарнага факультэта ў 1925—1937. З 1924 ва ўніверсітэце выкладаў рускі фальклор і літаратуру, курс гісторыі тэатра, вёў семінар па тэатразнаўстве пісьменнік, крытык, тэатразнавец Баліс Сруога (прафесар з 1932). У 1923—1927 этыку, старажытную філасофію, стылістыку літоўскай мовы выкладаў ва ўніверсітэце прэзідэнт Літвы Антанас Смятона (з 1926 дацэнт, з 1932 ганаровы доктар філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага). Прафесарам універсітэта быў святар, адзін з буйных дзеячаў хрысціянска-дэмакратычнай партыі Мячыславас Рэйніс; ён узначальваў кафедру тэарэтычнай і эксперыментальнай псіхалогіі.
Шэраг выкладчыкаў універсітэта былі выхаванцамі ўніверсітэтаў Расіі (Владас Станкявічус, гэта значыць У. Б. Станкевіч, які скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, Владас Дубас і інш.). Ва ўніверсітэце выкладалі і рускія эмігранты — П. П. Гронскі, Л. П. Карсавін, А. С. Яшчанка.
Увесну 1929 67 % студэнтаў складалі літоўцы, 28,55 % — яўрэі, 2,02 % — палякі, 1,02 % — рускія. У наступныя гады прапорцыі істотна не змяняліся: напрыклад, увесну 1931 66,97 % — літоўцы, 27,25 % — яўрэі, 2,95 % — палякі, 1,69 % — рускія, 1,59 % — немцы.
Пасля перадачы Савецкім Саюзам Вільні Літве і пачатку пераўтварэння Універсітэта Стэфана Баторыя ўзімку 1940 у Вільнюс пераводзяцца факультэты гуманітарных навук і права, улетку таго ж года — матэматычных і прыродазнаўчых навук. З саветызацыяй Літвы ўлетку 1940 года ўніверсітэт пераназываецца ў Ковенскі ўніверсітэт. Падчас вайны 16 сакавіка 1943 года нямецкія акупацыйныя ўлады спыняюць дзейнасць універсітэта. Увосень 1944 года ён аднаўляе працу. Дзейнічалі факультэты гісторыка-філалагічны, медыцынскі, будаўнічы, тэхналагічны. 31 кастрычніка 1950 года ўніверсітэт рэарганізуецца ў Ковенскі політэхнічны інстытут і Ковенскі медыцынскі інстытут.
Аднаўленне 28 красавіка 1989 прыняты акт аднаўлення Універсітэта Вітаўта Вялікага; Вярхоўны Савет Літвы прыняў закон аб яго аднаўленні 4 ліпеня 1989; 1 верасня пачаўся першы навучальны год на трох факультэтах адноўленага ўніверсітэта — эканамічным, гуманітарным і дакладных навук.
Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі З 2011 года на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага праходзіць Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Структура Ва ўніверсітэце 10 факультэтаў і 2 інстытуты, якія аб’ядноўваюць 29 кафедраў і цэнтраў, а таксама Каўнаскі батанічны сад.
Факультэты Прыродазнаўчых навук Гуманітарных навук Інфарматыкі Каталіцкай тэалогіі Сацыяльных навук Эканомікі і менеджменту Палітычных навук і дыпламатыі Права Мастацтваў Музычная акадэмія
Інстытуты Сацыяльнай працы Каўнаскі батанічны сад
Цэнтры Ваеннай гісторыі Еўрапейскіх даследаванняў Даследаванняў эміграцыі Замежных моў Якасці навучання Летонікі Славістыкі імя Чэслава Мілаша Спорту Япаністыкі
Вядомыя выпускнікі Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891—1891) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог.
Спасылкі
Vytautas Magnus University
Катэгорыя:Універсітэты Літвы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Каўнаса