Рабя́нка, канал Рабя́нка — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Крывуля. Даўжыня 7,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца каля дамбы паміж вёскамі Агароднікі і Праходы, вусце за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Жылічы. Дамба (па ёй пракладзена аўтадарога) з’яўляецца водападзелам паміж басейнамі ракі Крывуля і Атоцкага канала. Рэчышча каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна Катэгорыя:Басейн Буга