Нерасна, Нерасня, Брады — рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Убарць.
Назва Назва Нерасна балцкага паходжання.
Поўны гідранімічны адпаведнік — назва ракі Нерасна (прыток Дняпра вышэй за Смаленск)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198..
Ад кораня Ner- таксама літоўскія рачныя назвы тыпу Neris, Nereta, NerotisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228., балцкія гідронімы на ўсходзе Няропля (прыток дняпроўскай Друці), Няруса (прыток Дзясны), Нерэта (возера ля дзвінскай ракі Таропы), Нерэста (рака на Павоччы)Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 137..
Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля (таксама на правабярэжжы Прыпяці), літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223..
Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777..
У назве Нерасна корань Ner- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назве возера Мядзесна на Задзвінні, у балцкіх гідронімах Апісна, Турасна, Лукасна.
Гэты пашыральнік і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.. У балцкай гідраніміі на ўсходзе пашыральнік -sn- выкарыстоўваўся для ўтварэння назвы прытока буйнейшай ракі (Вопь > Опісна «Апская», Ap-, -sn-).
Назва Нерасна значыла «Глыбокая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня 18 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 167 км². Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,72 ‰. Пачынаецца за 8 км на захад ад вёскі Салагубаў, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілашавічы. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Убарці