Няце́ч. Сустракаецца таксама варыянт Няце́ча. (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Вёска знаходзіцца на дарозе Тарнова — Беліца.

Гісторыя Вядома з другой паловы XVI стагоддзя як сяло ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1526 годзе гаспадар Голдава Аляксандр Іванавіч Хадкевіч выкупіў фальварак Няцеч і іншыя землі і лясы ў навакольных баяраў.

Ваўкавыскі лоўчы Казімір Станіслаў Калушэўскі і яго жонка Марыяна з Невяроўскіх фундавалі ў Нецечы касцёл і 19 жніўня 1715 года надалі новастворанай рымска-каталіцкай парафіі фундуш: 3 валокі зямлі, 10 прыгонных сялян і карчму. Першым пробашчам парафіі стаў ксёндз Антоні, родны брат фундатара. Уніяцкі мітрапаліт Леў Шлюбіч-Заленскі абвінаваціў тады Калушэўскага ў гвалтоўным пераводзе сялян-уніятаў з яго вёсак Няцеч, Старажымавічы і Чаплічы ў рыма-каталіцтва. Сведкаў па справе пераводу ў рыма-каталіцтва пыталі, якую веру сяляне вызнавалі да таго. Тыя адказвалі, што ў вёсках жылі і рыма-каталікі, і ўніяты, была і «схізма» (праваслаўе), згадваюць і веру пад назвай «старалітва».

Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае Няцечу як двор Барымоўскай. Дарога ад Няцечы да Ліды ўлетку цягнулася тры вялікія мілі, узімку балотамі і цераз рэчку Дзітва дзве мерныя мілі. Дарога ад Няцечы да Наваградка ішла цераз Нёман лясамі шэсць міль. Дарога да Ваверкі вяла ў кірунку на паўночны захад выганам, потым праз лес пад назвай Стайкі, за палову мілі ад Няцечы дарога ўлева ішла на Голдава міма вёскі Бабры, а затым да Радзівонішакpawet.net.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Беліцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Беліцкай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.

У 1940—1954 гадах цэнтр Няцецкага сельсавета. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Беліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..

Насельніцтва 1921 год — 292 жыхары, 51 двор. 1960 год — 544 жыхары. 1993 год — 201 жыхар, 110 гаспадарак. 2004 год — 135 жыхароў, 82 гаспадаркі. 2012 год — 82 жыхары, 58 гаспадарак.

Славутасці Касцёл Святога Міхаіла, пабудаваны ў 1837 годзе. Пахаванне салдат Арміі Краёвай.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет