Тэхналогія машынабудавання - вобласць навукі i тэхнікі, якая займаецца тэарэтычнымі даследаваннямі, праектаваннем і ўдасканаленнем тэхналагічных працэсаў вырабу дэталяў машын, тэхналагічнага абсталявання, аснашчэнню машынабудаўнічых цэхаў і зборкай вырабаў.
Прыклады напрамкаў тэхналогіі машынабудавання:
Абагульненне і распрацоўка асноў аптымальнага тэхналагічнага забеспячэння эксплуатацыйных уласцівасцяў дэталяў; Распрацоўка тэхналагічных асноў канверсіі, рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення авіяцыйнай вытворчасці. Павышэнне тэхналагічнай эфектыўнасці працэсаў апрацоўкі на станках з ЛПК на аснове даследаванняў метадамі лазернай і галаграфічнай інтэрфераметрыі напружана-дэфармаванага і цеплавога стану рэжучай прылады. Матэматычнае мадэляванне і аптымізацыя навукаёмістых тэхналагічных працэсаў; Іонна-плазмавае мадыфікаванне паверхні дэталяў з мэтай шматразовага павышэння іх эксплуатацыйных уласцівасцяў; Навуковыя асновы і метады рашэння тэхналагічных задач на аснове разнастайных канструктарска-тэхналагічных мадэляў.
Катэгорыя:Машынабудаванне Катэгорыя:Тэхнічныя навукі Катэгорыя:Тэхналогіі