Трыхамана́ды (Trichomonas) — род прасцейшых атраду трыхаманадыд падтыпу жгуцікавых. Род налічвае некалькі дзесяткаў відаў.

Даўжыня 5—40 мкм. Маюць 3—5 жгуцікаў на пярэднім канцы цела і адно ядро. Рухомыя. Размнажаюцца дзяленнем. Кормяцца бактэрыямі.

Трыхаманады з'яўляюцца паразітамі чалавека і жывёл і выклікаюць захворванне трыхаманоз.

Літаратура

Энциклопедический словарь медицинских терминов — М.: Советская энциклопедия, 1982—1984.

Катэгорыя:Пратысты