Меда́ль «За вяртанне Кры́ма» () — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, заснаваная 21 сакавіка 2014 года па загаду Міністра абароны Расійскай Федэрацыі № 160Приказ Министра обороны Российской Федерации от 21 марта 2014 г. № 160. .
Гісторыя
Медаль быў заснаваны адразу пасля падпісання расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным загаду пра далучэнне Крыма і Севастопаля да Расіі.
Прататыпам знешняга выгляду медаля паслужыў доследны ўзор савецкага медаля «За вызваленне Крыма», праект якога быў створаны ў 1944 годзе, аднак так і не рэалізаваны.
Першыя ўганараванні адбыліся 24 сакавіка 2014 года. Узнагароды атрымалі супрацоўнікі і ваенныя спецпадраздзялення «Беркут», расійскія марскія пехацінцы, афіцэры з камандавання Чарнаморскага флоту Расіі і кіраўнік «урада Крыма» Сяргей Аксёнаў.
Апісанне Медаль выраблены з металу серабрыстага колеру ў форме кола дыяметрам 32 мм і мае пукаты борцік з абодвух бакоў.
У цэнтры аверсу — рэльефная выява контуру Крымскага паўвострава, акаймаванага ў ніжняй частцы лаўравымі галінамі, у месцы скрыжавання якіх — пяціканцовая зорка. На адваротным баку ў верхняй частцы рэльефная выява эмблемы Мінабароны РФ, пад якой — рэльефны надпіс у тры радкі: «ЗА ВОЗВРАЩЕНИЕ / КРЫМА / 20.02.14 — 18.03.14»; па коле — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ», у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ»В сети появились провокационные фотографии официально не существующей медали «За освобождение Крыма» NEWSru.com (22 красавіка 2014).
Медаль з дапамогай вушка і колца злучаная з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага края стужкі аранжавая стужка шырынёй 10 мм, акаймаваная справа чорнай палоскай шырынёй 2 мм, лявей — белая палоска, акаймаваная справа сіняй і злева чырвонай палосамі шырынёй 2 мм кожнаяОписание, рисунок и семантика медали Министерства обороны Российской Федерации «За возвращение Крыма». Приложение № 2 к приказу Министра обороны Российской Федерации 2014 года № 160..
Вядомыя ўзнагароджаныя Сяргей Аксёнаў Рамзан Кадыраў Вольга Кавіцідзі Сяргей Шайгу
Крыніцы
Катэгорыя:Ведамасныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе