Ілья Галюза (нар. , , РСФСР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Малодшы брат Ільі, Сяргей Галюза, таксама з’яўляецца прафесійным футбалістам. З 2008 па 2014 год браты праводзілі штогадовы дзіцячы турнір па футболе «Кубак мары».
Клубная кар’ера Выхаванец дзіцячай школы луганскай «Зары». Першыя трэнеры — Аляксандр Шакун і Валерый Галустаў.
Пачаў кар’еру ў «Зары», пазней перайшоў у адэскі «Чарнаморац». З 2003 па 2005 (з невялікім перапынкам) гуляў у чэмпіянаце Беларусі за магілёўскі «Дняпро-Трансмаш».
У 2006 годзе выступаў за літоўскі «Шаўляй». У складзе каманды забіў у чэмпіянаце Літвы 16 мячоў, стаў другім бамбардзірам першынства, стаў лепшым асістэнтам A Лігі і быў прызнаны лепшым легіянерам па версіі сайта Futbolas.lt.
«Таўрыя» З сярэдзіны сезону 2006/07 выступаў за сімферопальскую «Таўрыю». Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Украіны 2009/10. Усяго за «Таўрыю» ў чэмпіянаце Украіны правёў 123 матчы і забіў 6 мячоў. Пасля таго як віцэ-прэзідэнтам «Таўрыі» стаў Дзмітрый Сялюк Галюза разарваў кантракт з клубам і пакінуў яго ў статусе свабоднага агента.
«Зара» У сярэдзіне сезону 2011/12 падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой». У снежні 2013 года пакінуў луганскі клубЮрий Вернидуб: «Зарю» покидает только Галюза».
«Шахцёр» У сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Илья Галюза стал игроком «Шахтера». У салігорскім клубе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны аматарамі «Шахцёра» лепшым іграком камандыБолельщики солигорского "Шахтера" лучшим игроком сезону в команде назвали Илью Галюзу.
У студзені 2015 года стала вядома, што Ілья пакіне «Шахцёр»Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер». 27 студзеня было афіцыйна абвешчана аб раставанні з гарнякаміИлья Галюза не продлил контракт с "Шахтером".
«Белшына» У сакавіку 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»Илья Галюза прибыл на просмотр в "Белшину" і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе гэтага клуба. У сезоне 2015 перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце БеларусіКарамушка и Галюза перестали считаться легионерами. Здолеў замацавацца на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, стаў адным з лідараў каманды, якой дапамог заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2015.
У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» не будзе падаўжаць кантракт з большай часткай ігракоў, у тым ліку і ГалюзамСплошной Бобруйск. С Ежуровым в ажуре?.
«Дняпро» У лютым 2016 года Ілья стаў трэніравацца разам з магілёўскім «Дняпро» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубамИлья Галюза продолжит карьеру в "Днепре". У «Дняпро» Галюза стаў капітанам каманды і дапамог ёй па выніках сезону 2016 вярнуцца ў Вышэйшую лігу, аднак сам пакінуў каманду.
У студзені 2018 года, завяршыўшы кар’еру, стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры магілёўскага клубаГалюза завершил карьеру и стал тренером в школе «Днепра».
Дасягненні Уладальнік Кубка Украіны: 2010 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Арол Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац-2 Адэса