Астравецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з 1944 года — Маладзечанскай, а з 1960 года — Гродзенскай вобласці.
Геаграфія Раён з’яўляецца самым паўночным з рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, па плошчы — чацвёрты на Гродзеншчыне. Агульная плошча Астравеччыны — 1569 км².
Раён на захадзе і поўначы мяжуе з Літоўскай Рэспублікай (памежныя пераходы «Катлоўка», «Лоша»), чыгуначная станцыя Гудагай. На паўночным усходзе мяжуе з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці, на ўсходзе — з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці, на поўдні — са Смаргонскім і Ашмянскім раёнамі Гродзенскай вобласці.
Самы высокі пункт раёна мае абсалютную адзнаку 301 м, знаходзіцца за 6 км на захад ад в. Трокенікі, непадалёк ад мяжы з Літвой і належыць да Буйвідзкага ўзвышша.
Асноўныя рэкі — Вілія, Лоша, Ашмянка.
Гісторыя
Астравецкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Астравец. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 15 сельсаветаў: Астравецкі, Балканскі, Быстрыцкі, Валейкішкаўскі, Варнянскі, Варонскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Дзягенеўскі, Дравяніцкі, Міхалішкаўскі, Рымдзюнскі, Швяйлянскі, Шульніцкі, Якентанскі.
Пасля акупацыі ў часы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі раёна нацысты і іх памагатыя пачалі знішчэнне яўрэяў. Акцыі паўтараліся шмат разоў у многіх месцах.
З 20 верасня 1944 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Балканскі, Валейкішкаўскі і Якентанскі сельсаветы, Дзягенеўскі сельсавет перайменаваны ў Слабодкаўскі, Швяйлянскі сельсавет — у Чэхскі, Шульніцкі сельсавет — у Гозскі. 25 красавіка 1958 года Астравец атрымаў статус гарадскога пасёлка, Астравецкі сельсавет скасаваны. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Варонскі і Гозскі сельсаветы. 31 жніўня 1959 года да раёна далучаны Некрашунскі і Спондаўскі сельсаветы скасаванага Свірскага раёна. 2 снежня 1959 года Некрашунскі сельсавет перайменаваны ў Падольскі. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Астравец, Быстрыцкі, Варнянскі, Гудагайскі, Дравяніцкі, Падольскі, Слабодкаўскі сельсаветы перададзены Ашмянскаму раёну, Гервяцкі, Міхалішкаўскі, Рындзюнскі, Спондаўскі сельсаветы — Смаргонскаму раёну, Чэхскі сельсавет скасаваны.
6 студзеня 1965 года Астравецкі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Астравец, Быстрыцкі, Варнянскі, Гудагайскі, Дравяніцкі, Падольскі, Слабодкаўскі сельсаветы Ашмянскага раёна, Гервяцкі, Міхалішкаўскі, Спондаўскі сельсаветы Смаргонскага раёна. 26 чэрвеня 1965 года ўтвораны Ізабелінскі, Кемелішкаўскі, Чэхскі сельсаветы, скасаваны Слабодкаўскі сельсавет. 17 студзеня 1969 года Быстрыцкі сельсавет перайменаваны ў Трокеніцкі, 11 лютага 1972 года Дравяніцкі — у Астравецкі. 27 студзеня 1975 года скасаваны Чэхскі сельсавет. 17 лістапада 1986 года скасаваны Ізабелінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Астравец і Астравецкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 27 сакавіка 2012 года гарадскі пасёлак Астравец атрымаў статус горада. 26 лютага 2013 года скасаваны Астравецкі, Падольскі, Спондаўскі, Трокеніцкі сельсаветы, Кемелішкаўскі сельсавет перайменаваны ў РытанскіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области.
Насельніцтва У 398 населеных пунктах пражывае 27,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў горадзе Астравец — 8,6 тыс., у сельскай мясцовасці — 18,7 тыс. Шчыльнасць насельніцтва — 17,4 чал./1 км².
Насельніцтва раёна: беларусы — 86,87 %, палякі — 5,73 %, рускія — 3,47 %, літоўцы — 2,65 % і інш.
Палітыка
Органы ўлады
Выканаўчую ўладу ў раёне ажыццяўляе Астравецкі раённы выканаўчы камітэт. У яго кіраўніцтва ўваходзіць старшыня, першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях, намеснік старшыні па будаўніцтве, намеснік старшыні па эканоміцы і кіраўнік спраў. У склад райвыканкама ўваходзяць: аддзел ЗАГСа; камісія па справах непаўналетніх; аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; юрыдычны сектар; аддзел архітэктуры і будаўніцтва; сектар спорту і турызму; фінансавы аддзел; аддзел па адукацыі; аддзел арганізацыйна-кадравай работы; аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; упраўленне землеўпарадкавання; аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; аддзел эканомікі; упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады з’яўляецца раённы Савет дэпутатаў. Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да вядзення Савета, а таксама арганізацыі кантролю за правядзеннем у жыццё рашэнняў і вышэйстаячых дзяржаўных органаў на сесіі з ліку дэпутатаў абіраюцца пастаянныя камісіі. Пастаянна дзеючым органам, які забяспечвае арганізацыю работы Савета і ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадастаўленыя рэгламентам, з’яўляецца Прэзідыум. У яго склад уваходзяць старшыня, намеснік старшыні і старшыні пастаянных камісій. Могуць уваходзіць таксама дэпутаты, выбраныя ў склад прэзідыума сесіяй Савета.
Адміністрацыйны падзел Раён падзяляецца на 5 сельсаветаў: Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Міхалішкаўскі, Рытанскі.
Арганізацыі Сярод грамадскіх арганізацый у раёне дзейнічаюць: Астравецкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»; Астравецкая раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»; Астравецкая раённая арганізацыя дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»; Астравецкая раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў; Астравецкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Сілавыя структуры Раённае аддзяленне міліцыі створана 26 лютага 1940 года па загаду народнага камісара ўнутраных спраў СССРИстория отдела . 29 жніўня загадам НКУС БССР № 412 л/с сфармавана гарадская пажарная служба, якая пазней пераўтварылася ў РАНС. Пасля распаду Савецкага Саюза РАУС і РАНС перайшлі ў падпарадкаванне МУС і МНС Рэспублікі Беларусь.
Станам на 2021 год на Астравеччыне функцыянуюць 2 пажарныя аварыйна-выратавальныя часці ў горадзе, пажарны аварыйна-выратавальны атрад па абароне Беларускай АЭС, 4 пажарных аварыйна-выратавальных паста ў вёсках Ізабеліна і Вялікая Страча, аграгарадках Варняны і Кемелішкі. У распараджэнні РАНС больш за 30 адзінак рознай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, на базе аддзела створаны штатная служба хімічнай і радыяцыйнай абароны, пазаштатныя групы выратавання на водах і на вышынях, а таксама штаб ліквідацыі надзвычайных сітуацый, які ажыццяўляе кантроль за падтрыманнем боегатоўнасці падраздзяленняў і кіраўніцтва ліквідацыяй надзвычайных сітуацыі ў Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнахОстровецкий районный отдел по чрезвычайным ситуациям .
З мэтай правядзення ранняй прафарыентацыйнай работы ў 2013 годзе і 2017 гадах на базе Гудагайскай сярэдняй школе створаны юрыдычныя класы.
У 2014 годзе створана пагранзастава «Астравецкая». Першы час памежнікі грунтаваліся ў будынку былой школы ў вёсцы Караняты, а ў 2018 годзе пераехалі ў новы будынак, размешчаны ля вёскі Буйкі. Застава абсталявана сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, найноўшымі сродкамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Ёсць гадавальнік службовых сабак, дзе кінолагі займаюцца іх падрыхтоўкай да нясення службы і ахове мяжы. У наяўнасці спартыўны гарадок для заняткаў фізічнай падрыхтоўкай, валейбольная пляцоўка, гарадок для падрыхтоўкі да нясення службы па ахове дзяржаўнай мяжы, агнявы гарадок, гарадок памежнай службы.
У сакавіку 2017 года на тэрыторыі раёна была сфарміравана вайсковая часць 7434 унутраных войск МУС РБ. Задачай падраздзялення стала ахова атамнай станцыі.
У 2018 годзе для паветранага прыкрыцця АЭС сюды перадыслакаваны 1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк. Полк абсталяваны зенітнымі ракетнымі комплексамі малой далёкасці 9К332МК «Тор-М2К». Полк першым у Беларусі ўзброены зенітным ракетным комплексам СПА «Тор-М2»Белтелерадиокомпания, «В Барановичах восстановили 1146-й гвардейский зенитно-ракетный полк». .
У Астраўцы дзейнічае міжраённы аддзел КДБ РБКОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УПРАВЛЕНИЕ ПО ГРОДНЕНСКОЙ ОБЛАСТИ ОСТРОВЕЦКИЙ МЕЖРАЙОННЫЙ ОТДЕЛ.
Гаспадарка і эканоміка Дзякуючы будаўніцтву Беларускай АЭС эканоміка раёна ажывілася. Сярэднямесячная намінальная налічаная заработная плата (да выліку падаходнага падатку і некаторых адлічэнняў) на 2017 год у раёне склала 771,3 руб. (каля 385 долараў). Раён заняў 3-е месца ў Гродзенскай вобласці па ўзроўні зарплаты пасля Гродна і Гродзенскага раёна (сярэдняя зарплата па вобласці — 703,2 руб.) і 16-е месца ў краіне з 129 раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаванняРегионы Республики Беларусь. — Т. 1. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 191—194..
Сельская гаспадарка У раёне дзейнічаюць 5 сельскагаспадарчых арганізацый («Гудагай», «Варняны», «Гервяты», «Міхалішкі» «Астравецкі саўгас „Падольскі“»), а таксама 5 фермерскіх гаспадаракСельское хозяйство .
Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у арганізацыях раёна (без уліку фермерскіх і асабістых гаспадарак насельніцтва) на 2017 год склала 34 207 га (342 км²). У 2017 годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры было засеяна 16 351 га, пад цукровыя буракі — 1620 га, пад кармавыя культуры — 13 311 гаСельское хозяйство Республики Беларусь. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 73—80..
Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 84,6 тыс. т у 2015 годзе, 45,2 тыс. т у 2016 годзе, 51 тыс. т у 2017 годзе. Па валавым зборы збожжавых у 2017 годзе раён заняў 13-е месца ў Гродзенскай вобласці. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у 2017 годзе склала 31,2 ц/га (сярэдняя па Гродзенскай вобласці — 39,7 ц/га, па Рэспубліцы Беларусь — 33,3 ц/га). Па гэтым паказчыку раён заняў 10-е месца ў Гродзенскай вобласціСельское хозяйство Республики Беларусь. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 112.. Валавы збор буракоў цукровых у сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 97,3 тыс. т у 2016 годзе, 74,6 тыс. тон у 2017 годзе. Па валавым зборы цукровых буракоў у 2017 годзе раён заняў 10-е месца ў Гродзенскай вобласці. Сярэдняя ўраджайнасць цукровых буракоў у 2017 годзе склала 461 ц/га (сярэдняя па Гродзенскай вобласці — 533 ц/га, па Рэспубліцы Беларусь — 499 ц/га); па гэтым паказчыку раён заняў 10-е месца ў Гродзенскай вобласціСельское хозяйство Республики Беларусь. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 117—118..
На 1 студзеня 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна (без уліку фермерскіх і асабістых гаспадарак насельніцтва) змяшчалася 33,1 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 10,1 тыс. кароў, а таксама 15,1 тыс. свіней. Па пагалоўі буйной рагатай жывёлы раён займае 14-е месца ў Гродзенскай вобласці, па пагалоўі свіней — 15-еРегионы Республики Беларусь. — Т. 1. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 490—494.Сельское хозяйство Республики Беларусь. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 139—143..
У 2017 годзе прадпрыемствы раёна вырабілі 6,5 тыс. т мяса (у жывой вазе) і 59,1 тыс.т малака. Па вытворчасці мяса раён займае 13-е месца ў Гродзенскай вобласці. Сярэдні надой малака з каровы — 5768 кг (сярэдні паказчык па Гродзенскай вобласці-5325 кг, па Рэспубліцы Беларусь — 4989 кг); па гэтым паказчыку раён займае 5-е месца ў вобласціРегионы Республики Беларусь. — Т. 1. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 502—509.Сельское хозяйство Республики Беларусь. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 159—169..
Прамысловасць