Саўлюс Мікалюнас (; ) — літоўскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Літвы (2004—2022).
Клубная кар’ера Пачаў прафесійныя футбольныя выступы ў клубе «Швіеса» з роднай Вільні ў 2002 годзе. У 2004 перайшоў у стан дзеючага чэмпіёна Літвы футбольнага клуба «Каўнас», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў усе ўнутраныя футбольныя трафеі Літвы.
На працягу 2005—2009 гадоў выступаў у Эдынбургу, дзе абараняў колеры мясцовага клуба «Хартс» у чэмпіянаце Шатландыі. За клуб з Эдынбурга правёў 125 матчаў, у якіх вызначыўся 12 разоў. Сыграў 102 матчы ў чэмпіянаце Шатландыі (11 галоў), 11 — у Кубку Шатландыі, 7 — у Кубку Лігі, 5 — у еўракубках (1 гол). Выйграў Кубак Шатландыі 2006 года.
Улетку 2009 года на правах свабоднага агента заключыў трохгадовы кантракт з кіеўскім «Арсеналам». Дэбют у Прэм’ер-лізе Украіны адбыўся 18 ліпеня 2009 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (нічыя 0:0). Паступова Саўлюс стаў асноўным гульцом каманды і нават у 2012 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі выйсці ў еўракубкі.
У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Саўлюса, які ў якасці свабоднага агента, разам з партнёрамі па камандзе Аляксандрам Каўпаком і Сяргеем Сіманенкам, 21 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Севастопаль», які выступаў у Першай лізе. Разам з «Севастопалем» выйграў Першую лігу і потым гуляў у Прэм’ер-лізе. Узімку 2014 года, аднак, быў адхілены ад асноўнай каманды крымчан. Фармальна заставаўся ў складзе клуба да лета, хоць трэніраваўся асобна і шукаў варыянты працягу кар’еры.
У жніўні 2014 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Праз праблемы з дакументамі, аднак, змог дэбютаваць за салігорскі клуб толькі 20 верасня 2014 года, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Нафтана» і сваёй галявой перадачай дапамог салігорцам перамагчы 2:0.
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам». У сезоне 2015, згодна з новым рэгламентам, перастаў трапляць пад ліміт легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, як ігрок нацыянальнай зборнай. У складзе салігорскага клуба здолеў замацавацца ў якасці асноўнага левага абаронцы.
У снежні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком віленскага «Жальгірыса». Выступаў за клуб на працягу васьмі гадоў, стаў капітанам каманды. У лістападзе 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры па заканчэнні сезона.
Міжнародная кар’ера З 2004 года рэгулярна выступаў за нацыянальную зборную Літвы.
Дасягненні Чэмпіён Літвы (5): 2004, 2016, 2020, 2021, 2022 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (4): 2017, 2018, 2019, 2023 Уладальнік Кубка Літвы (6): 2004, 2016, 2016 (восень), 2018, 2021, 2022 Уладальнік Суперкубка Літвы (5): 2004, 2016, 2017, 2020, 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2005/06 Бронзавы прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2008/09 Уладальнік Кубка Шатландыі: 2006 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2012/13 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі зборнай Літвы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Харт оф Мідлатыян Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс