Цецява́ — рака на Украіне і на мяжы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці з Чарнігаўскай вобласцю, правы прыток ракі Сноў. Даўжыня 19,2 км, у тым ліку на мяжы з Беларуссю 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Усохі Добрушскага раёна, вусце ў Чарнігаўскай вобласці, на паўднёвай ускраіне вёскі Горск. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Дзясны Катэгорыя:Рэкі Добрушскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чарнігаўскай вобласці