Юрый Паўлюкавец (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у 2009 годзе трапіў у структуру брэсцкага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. 10 жніўня 2013 года дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Дняпра» (2:0). У сезоне 2014 стаў часцей з’яўляцца ў аснове, звычайна выходзячы на замену, а ў сезоне 2015 ужо трывала асвоіўся ў асноўнай камандзе брэстчан.
У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам. У складзе жодзінцаў стаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна толькі зрэдку выхадзіў на замену. У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Іслач», аднак не падышоў і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе тарпедаўцаў, дзе выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы з’явіўшыся на полі ў асноўнай камандзе. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі».
У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС. У ліпені таго ж года, пакінуўшы жыткавіцкі клуб, стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. У сезоне 2019 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2020 года прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў жодзінскі клуб. Хутка стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі.
Міжнародная кар’ера 11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Англіі. Усяго за зборную правёў чатыры матчы.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2016, 2024 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 11 0 2012 дубль Брэст 19 0 2013 Д1 Дынама 2 0 2014 Д1 Дынама 9 0 2015 Д1 Дынама 20 0 2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ 6 0 2017 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 2 0 2017 (2) Д2 Хваля 13 2 2018 (1) Д2 ЮАС 11 1 2018 (2) Д2 Белшына 12 0 2019 Д2 Белшына 26 3 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 14 0 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 19 0 2022 Д1 Нёман 25 0 2023 Д1 Нёман 17 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна