Acer Aspire One — лінейка нэтбукаў кампаніі Acer. Першыя мадэлі былі анансаваны на выставе Computex-2008.
Экран мадэляў першага пакалення (AOA110/AOA150) мае дыяганаль 8,9 цаляў (22,6 см), у другім пакаленні даступныя мадэлі з экранамі ў 10,1 цалі (25,6 см, мадэлі AOD150, AOD250, AOD255, AOD270, AO531, Pro AO531) і 11,6 цалі (29.4 см, мадэль AO751).
Амаль усе мадэлі заснаваны на платформе, якая складаецца з працэсара Intel Atom N270/N280 і чыпсэта Mobile Intel 945GSE Express (GMA950) з паўднёвым мостам 82801GBM (ICH-7m). У мадэлі AO751 выкарыстоўваецца звязак з працэсара Intel Atom Z520 1.33 Ггц з чыпсэтам Intel US15W (GMA500).
У якасці аперацыйных сістэм прадусталяваны Linpus Linux (AOA110), Windows XP Home ці Windows Vista Home Basic (AO751). Мадэль Aspire One Pro 531, накіраваная на бізнес-сектар, прапануецца з сістэмамі Windows XP Home, XP Professional і Vista Business, а з канца 2009 і пачала 2010 гадоў — Windows 7 Home Edition. Адна з нешматлікіх мадэляў нэтбукаў, якая мае адразу некалькі фанклубаў, з актыўным абмеркаваннем лінейкі, форумамі і часткамі вікі.
Найменне мадэляў першага пакалення (наменклатура) тып носьбіта: 110-SSD, 150-HDD; OS: A- Linpus Linux, B-Windows XP; Колер: B-Галубы, K-Чорны, W-Белы.
Недахопы Часам трапляецца шумны вентылятар у мадэлях A110/A150 (часткова вырашаецца з дапамогай іншага прыкладання AA1FanControl) Нізкая прадукцыйнасць назапашвальніка SSD у некаторых мадэлях A110 (часткова вырашаецца адмысловымі неафіцыйнымі драйверамі для RAM дыска ці перапрашыўкай SSD) Малая плошча тачпада і нязручнае размяшчэнне яго кнопак (AOA110/150) Памер экрана 1024х600 не дазваляе цалкам разгортваць вокны некаторых прыкладанняў. Гэтыя вокны нельга сціснуць, і ніжняя частка акна з кнопкамі (Ок, Адмена, і т. п.) становіцца недаступнай. (У версіях з Linux ёсць магчымасць перамясціць любое акно пры дапамозе левай кнопкі мышы, утрымліваючы Alt. Для Windows маецца адмысловая ўтыліта UMPCScrollBarXP.) А яшчэ ў Windows можна скарыстацца спалучэннем клавіш Alt+Space+Enter, а потым перасоўваць клавішамі са стрэлкамі. Адсутнасць прамога доступу да слота пашырэння памяці ў мадэлі A110. Нягледзячы на тое, што канструкцыяй прадугледжана магчымасць усталёўкі дадатковага модуля памяці (у мадэлях з 512 Мб) ці замена на больш ёмісты модуль (у мадэлях з 1024 Мб), без поўнай разборкі корпуса нэтбука зрабіць гэтага нельга.
Габарыты і вага Aspire One A110: 249 х 170 х 29 мм, вага 0.99 кг (1.14 кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One A150: 249 х 170 х 36 мм, вага 1.11 кг (1.26 кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One D150: 260 х 185 х 33.4 мм, вага 1.18 кг (1.33 кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One D250: 258,5 х 184 х 25.4 мм, вага 1.11 кг (1.27 кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One D255: 259 х 185 х 24 мм, вага 1.20 кг (1.25 кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One D257: 257 х 184 х 24 мм, вага 1.20 кг (1.30 кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One 531: 255 х 183 х 19/26.9* мм, вага 1 кг (1.15 кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One Pro 531: 259,4 х 186.8/206.4 ? 26.1/33.1* мм, вага 1.03/1.12** кг (1.17/1.27** кг з 6-элементным акумулятарам) Aspire One 751: 284 х 198 х 25.4 мм, вага 1.25 кг (1.35 кг з 6-элементным акумулятарам) * у таўшчыні паказваецца самае тонкае/тоўстае месца нэтбука ** варыянт з HDD цяжэй, чым з SSD
Характарыстыкі Мадэль Платформа АС Дысплей Назапашвальнік АЗП Акумулятар Вэб-камера 3G/4G-бесправадны мадэм* Тып Аб'ём Мадэлі першага пакалення A110 Atom N270 1.6 Ггц+i945GSE (GMA950) Linpus Linux 8.9″ ВК са святладыёдным падсвятленнем,глянцавы, дазвол 1024 x 600 SSD 8 Гб 512 Мб 3-элементны, 2200 мач /6-элементны, 5200 мач 0.3 Мп 16 Гб 1024 Мб A150 Linpus Linux HDD 120 Гб /160 Гб XP Home 0.3 Мп 1.3 Мп Мадэлі другога пакалення D150 Atom N270 1.6 ГгцціAtom N280 1.67 Ггц+i945GSE (GMA950) XP Home 10.1″ ВК са святладыёдный падсвятленнем,глянцавы, дазвол 1024 x 600 (дазвол D250HD: 1280 x 720) HDD 160 Гб 1024 Мб 3-элементны, 2200 мач /6-элементны, 4400 мач /6-элементны, 5200 мач 0.3 Мп D250 XP Home + Android 3-элементны, 2200 мач /6-элементны, 5200 мач 3G у сетках HSDPA, HSUPA і UMTS 531 XP Home Pro 531 XP Home HDD/SSD 250 ГБ/64 ГБ XP Professional Vista Business 751 Atom Z520 1.33 Ггц+US15W (GMA500) XP Home 11.6″ ВК са святладыёдным падсвятленнем,глянцавы, дазвол 1366 x 768 HDD 160 Гб Vista Home Basic * — апцыянальна
Крыніцы
Катэгорыя:Мабільныя камп’ютары Катэгорыя:Нэтбукі Катэгорыя:Прадукты Acer